Вы тут

Уладзімір Макей даў інтэрв'ю Fіnancіal Tіmes


Міністр замежных спраў нашай краін Уладзімір Макей даў інтэрв'ю Fіnancіal Tіmes. Кіраўнік дыпламатычнага ведамства адказаў на шэраг пытанняў. Прапануем азнаёміцца з ключавымі тэзісамі матэрыялу.


Пра палітычную незалежнасць

«Мы не хочам залежаць ад каго б там ні было — няхай гэта будзе Вашынгтон, Брусель ці Масква. Мы ўсяго толькі хочам праводзіць сапраўды незалежную палітыку. У гэтым кантэксце нашым інтарэсам адпавядае дыверсіфікацыя гандлёва-эканамічных адносін, і ЕС іграе важную ролю ў нашых планах. І гэта, яшчэ раз падкрэслю, не толькі ў інтарэсах Беларусі, але і ЕС».

Пра бязвізавы рэжым

«Гэта было зроблена намі ў аднабаковым парадку, хоць мы зараз і абмяркоўваем з ЕС заключэнне двух пагадненняў: аб рэадмісіі і аб спрашчэнні візавых працэдур. Наша ініцыятыва заклікана палегчыць дзелавыя кантакты паміж Беларуссю і ЕС, спрыяць развіццю турызму. І гэта яшчэ не мяжа: мы маем намер павялічыць тэрмін знаходжання ў Беларусі без віз да 10 ці нават 30 дзён. Але ісці да гэтага мы будзем паступова, крок за крокам. Да канца бягучага года мы прааналізуем сітуацыю ў гэтай сферы і ўнясём канкрэтныя прапановы кіраўніку дзяржавы, якія датычацца пашырэння бязвізавага рэжыму».

Пра адносіны з Расіяй і ЕС

«Мы не выступаем правадніком пазіцыі Вашынгтона, Масквы ці Бруселя. Мы прадстаўляем пазіцыю Мінска. Мы хацелі б знайсці пазітыўны баланс у адносінах з Расіяй і нашымі еўрапейскімі партнёрамі. Нам бы не хацелася, каб у нашым рэгіёне ўзнікалі новыя раздзяляльныя лініі... Вось чаму наш Прэзідэнт некалькі гадоў таму абвясціў ідэю так званай «інтэграцыі інтэграцый». Што гэта азначае? Гэта азначае, што сёння нам неабходна наладзіць нармальнае супрацоўніцтва не толькі паміж дзяржавамі, але таксама і паміж інтэграцыйнымі ўтварэннямі, структурамі, якія існуюць у розных рэгіёнах свету. У Еўропе гэта, з аднаго боку, Еўрапейскі саюз, з другога — Еўразійскі эканамічны саюз».


Fіnancіal Tіmes — міжнародная дзелавая газета, што выдаецца на англійскай мове ў дзясятках гарадоў свету. Спецыялізуецца на публікацыі і аналізе навін сфер фінансаў і бізнесу. Галаўны офіс рэдакцыі знаходзіцца ў Лондане.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Баланс інтэграцый

Выбар рэдакцыі

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала. 

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.