Вы тут

Беларусы распрацавалі дадатак для ўліку расходаў


Айчынныя распрацоўшчыкі стварылі першы аўтаматызаваны фінансавы дапаможнік PingFin, які дазваляе адсочваць расходы і атрымліваць зніжкі ад магазінаў-партнёраў. Мабільны дадатак бясплатны і ўжо даступны для спампоўвання ў Play Market. Аналагаў яму няма не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.


 

Паводле некаторых даследаванняў, сістэматычны ўлік расходаў дазваляе нават на пачатковым этапе адмовіцца ад 30 працэнтаў імпульсных пакупак. PingFin аўтаматычна ўлічвае і аналізуе расходы і даходы па ўсім банкаўскім карткам, у тым ліку і расійскім.

— Сёння ў кашальках многіх беларусаў 3-4 і болей картак, — кажа заснавальнік праекта PingFin Юлія ЛАКАТКОВА. — Нам удалося стварыць дадатак, які дазваляе бачыць актуальныя балансы ўсіх картак на адным экране, разумець, колькі грошай у чалавека сваіх уласных, а колькі на крэдытных картках. Бо заўсёды ёсць спакуса патраціць больш, чым трэба. Якім бы дысцыплінаваным ні быў чалавек, у пытанні ўліку асабістых фінансаў не абысціся без аўтаматызаванага фінансавага памочніка. Іначай трэба захоўваць чэкі, пераносіць у смартфон даныя з блакнота і перажываць, што вы штосьці ўсё роўна забылі. З PingFin дастаткова аплачваць свае пакупкі карткай любога банка, папярэдне падключыўшы да яе смс-паведамленне, і ўся інфармацыя аб тым, дзе, колькі і на што вы патрацілі, будзе перад вамі. Пакажыце некалькі разоў PingFin, да якой катэгорыі расходаў вы адносіце той ці іншы плацеж, ён навучыцца і пачне аўтаматычна адносіць вашы пакупкі да розных артыкулаў затрат.

 

Дабіцца максімальнай аўтаматызацыі ўводу даных PingFin дазваляюць спецыяльныя алгарытмы, якія аналізуюць смс аб транзакцыях па картках банка. Гэта не толькі адзіна магчымы, але і самы бяспечны спосаб работы з такой інфармацыяй, як рух на банкаўскіх рахунках. У дадатку можна стварыць “кашалёк” у любой валюце і запісаць у яго суму сродкаў, якія ёсць у вашым распараджэнні. Спецыяльныя алгарытмы выяўляюць асаблівасці ў плацежных паводзінах карыстальніка і падбіраюць індывідуальныя прапановы ад партнёраў дадатку.

 

Калі вы аматар азіяцкай кухні (а гэта PingFin ведае, бо вы часта наведваеце пэўныя рэстараны), то вам абавязкова прапануюць 20% зніжку на наведванне рэстарана “Сушы Вёслы”. Калі вы часта абедаеце не дома ў раёне станцыі метро Плошча Перамогі, то дадатак дашле вам “падаруначак” ад кафэ “Нетта” — бясплатны амерыкана да ланчу, а аматары забаў убачаць зніжку на канцэрты ад кампаніі ByCard. Ёсць магчымасць аформіць картку для разліку за мяжой, або картку, якая дазволіць эканоміць людзям з вялікімі расходамі на асабістае аўто або тым, хто шмат траціць на рэстараны.

Сёння партнёрамі PingFin уже сталі ювелірныя салоны “Манамах” і “Вяселле”, сетка фітнес-клубаў “Адрэналін”, сеткі “Аптэкар” і “Яліна”, агрэгатар падарункавых сертыфікатаў Darro, кампанія БелРосСтрах, Альфа-Банк, МТБанк, Пріорбанк, Белгазпрамбанк. Колькасць персанальных прапаноў у дадатку імкліва расце.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.