Вы тут

Мінск стане пляцоўкай. Маштабнай і прэзентацыйнай


Паводле ацэнкі экспертаў, у такім мерапрыемстве, як ІІ Еўрапейскія гульні, будзе ўдзельнічаць каля 100 тысяч чалавек.

Самым галоўным адрозненнем нашых гульняў ад першых у Баку будзе набор прадстаўленых відаў спорту. Акрамя таго, многія спаборніцтвы стануць кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў 2020 года, а гэта значыць, што ў Мінску гарантавана збяруцца наймацнейшыя спартсмены з усёй Еўропы.


У новым фармаце будзе прадстаўлена лёгкая атлетыка, па сутнасці, менавіта ў Беларусі ўпершыню прэзентентуюць тую новую праграму, над якой зараз працуе Еўрапейская федэрацыя лёгкай атлетыкі. Чакаецца, што турнір стане камандным, а сам від спорту — яшчэ больш дынамічным і цікавым. На цяперашні момант ідзе абмеркаванне на тэму, колькі камандаў прыме ўдзел у турніры па лёгкай атлетыцы на Еўрапейскіх гульнях — 24 або 30.

У сувязі з такой маштабнай падзеяй змены чакае і сам наш горад. Мінск павінен стаць яшчэ больш камфортным і гатовым да наплыву гасцей. Дарожная інфраструктура, якая існуе сёння, знаходзіцца ў аптымальным стане. «Дзесьці толькі неабходна будзе абнавіць гарадскі транспарт, — адзначае Сяргей Фурманаў, начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама. — Паспрабуем не толькі стварыць камфортныя ўмовы для гасцей горада, удзельнікаў спаборніцтваў, але і мінімізаваць усе нязручнасці, якія могуць паўстаць для мінчан у сувязі з вялікім патокам турыстаў».

Намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Анатоль Котаў таксама адзначыў, што арганізатары пастараюцца зрабіць усё для таго, каб пасля правядзення Еўрагульняў пакінуць у горадзе спадчыну, якая палепшыць гарадское жыццё.

Нагадаем, што па-ранейшаму працягваецца конкурс на распрацоўку талісмана топ-турніру. Як адзначаюць у Міністэрстве інфармацыі, кожны дзень паступаюць дзясяткі прапаноў з розных рэгіёнаў краіны. «Па колькасці дасланых работ сёння лідзіруе Брэст, але сітуацыя мяняецца вельмі хутка», — адзначае Уладзімір Рабаволаў, начальнік упраўлення электронных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў Мінінфарма. Ён падкрэслівае, што паступіла ўжо каля дзвюх соцень малюнкаў, да конкурсу падключаюцца грамадскія арганізацыі, навучальныя ўстановы, прымаюць удзел творчыя работнікі і прафесійныя мастакі.

Таксама працягваецца конкурс і на выбар галоўнай песні ІІ Еўрапейскіх гульняў, заяўкі прымаюцца ў Міністэрстве культуры. «Звычайна кампазіцыя, якая перамагае, становіцца асноўнай мелодыяй мерапрыемства, ператвараецца ў хіт не толькі ў Еўропе, але і ў свеце, таму гэта выдатны шанц заявіць пра сябе і ў музычным плане, бо трансляцыі Еўрапейскіх гульняў убачаць жыхары не менш чым 160 краін», — заявіў Анатоль Котаў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Фо­та Сяр­гея НІ­КА­НО­ВІ­ЧА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.