Вы тут

«Звязда» застаецца для мяне ўзорам»


Яўгенія Арлеанская, вядучы рэдактар студыі капірайтынгу Allwrіte: «Звязда» застаецца для мяне ўзорам

— Газета «Звязда» спачатку была для мяне проста вялікафарматным выданнем, сабраным у вялізныя падшыўкі. Але час ішоў, «Звязда» мянялася разам з ім. Гадоў шэсць таму ва ўніверсітэце мы, будучыя журналісты, сачылі за гэтымі зменамі з цікавасцю.

Так, змянілася вёрстка, на старонках стала больш «паветра», больш цікавых элементаў — гэта несумненны плюс. «Звязда» застаецца для мяне ўзорам таго, як трэба пісаць пра культурныя і спартыўныя падзеі.

Прыемна, што стагадовы «ветэран» айчыннага друку робіць насычаныя нестандартнай манерай матэрыялы. Цудоўна, што газета выкарыстоўвае ўсе змены, якія адбываюцца з ёй, сабе на карысць. І не адмаўляецца ад галоўнай сваёй адметнасці: беларускай мовы.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.