За апошні час Беларусбанк заключыў 246 дагавораў па праграме жыллёвага будаўніцтва з адрасным субсідаваннем на суму больш чым 10 млн рублёў. Пры гэтым шматдзетныя сем'і складаюць 97% у агульнай колькасці тых, хто звярнуўся ў банк. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі праграмы з'яўляюцца жыхары Брэсцкага рэгіёна — там заключана 209 крэдытных дагавораў на суму больш за 9 млн рублёў.
«Нягледзячы на непрацяглы тэрмін рэалізацыі Указа Прэзідэнта Беларусі №240, можна ўпэўнена гаварыць аб тым, што ён паспяхова функцыянуе,— адзначыла намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна. — Ахоплены ўсе рэгіёны краіны. Хуткі старт паслужыў падставай для павелічэння аб'ёмаў крэдытавання дзяржаўнай праграмы жыллёвага будаўніцтва з адрасным субсідаваннем».
Сяргей КУРКАЧ
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».
Каментары