Вы тут

Наталля Качанава прыняла ўдзел у аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме


Мясцовым органам улады неабходна шукаць новыя формы работы з насельніцтвам, больш мець зносіны з людзьмі асабіста. Як паведаміла БЕЛТА, такое меркаванне выказала ўчора кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.


«Работу са зваротамі грамадзян трэба ўзяць на самы жорсткі кантроль, — адзначыла Наталля Качанава, звяртаючыся да кіраўнікоў адміністрацый раёнаў. — Паглядзіце іншыя формы і метады. Гэта не толькі суботнія прамыя тэлефонныя лініі, не толькі прыёмы ва ўстаноўленыя дні. Гэта дадатковыя сустрэчы з насельніцтвам».

Неабходна больш размаўляць з людзьмі на месцах і правяраць рэальныя ўмовы іх жыцця, у тым ліку, каб выключыць спекуляцыі. Ідэальны варыянт, на думку кіраўніка Адміністрацыі, — калі людзі ідуць у нізавое звяно, і там іх пытанне вырашаецца. Не ствараючы вал зваротаў у вышэйстаячыя органы.

Асаблівую ўвагу Наталля Качанава звярнула на колькасць пытанняў у сферы ЖКГ. Тэмы, звязаныя з ушчыльненнем, рассяленнем, па-ранейшаму прысутнічаюць на парадку дня. Але з'явілася і шмат пытанняў, якія датычацца няякаснага капітальнага рамонту. Такога, каб пасля капітальнага рамонту прыходзілася яшчэ і ліквідаваць недахопы, быць не павінна. Гэта нонсэнс, заявіла Наталля Качанава.

Варта таксама звярнуць увагу на органы самакіравання ў дамах, дваровых тэрыторыях, мікрараёнах. «Служба заказчыка павінна працаваць з насельніцтвам непасрэдна», — упэўненая кіраўнік Адміністрацыі Наталля Качанава.

Звярнулася яна і да выпрацоўкі плана эстэтызацыі гарадскога асяроддзя для Мінска, каб сталіца стала сапраўдным прыкладам для ўсіх астатніх гарадоў Беларусі. Работа па добраўпарадкаванні ў сталіцы вядзецца на сістэмнай аснове, аднак ёсць прабелы. «Неабходна больш актыўна працаваць з сектарам індывідуальнай забудовы. І мне бачыцца, што на 2018 год трэба распрацаваць не проста планы па замацаванні тэрыторый за адказнымі, сёння патрэбны план эстэтызацыі гарадскога асяроддзя. Мінск — гэта асаблівы горад, сталіца. Ён павінен быць прыкладам ва ўсім — у афармленні, усталёўцы білбордаў, малых архітэктурных формаў, афарбоўцы фасадаў», — адзначыла Наталля Качанава.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вырашаць праблемы напрамую

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?