Вы тут

Прафесійнае свята


Дзень аўтамабілістаў і дарожнікаў адзначылі ў мінулую нядзелю. З гэтай нагоды карэспандэнт газеты «Кліч Радзімы» Шаркаўшчынскага раёна пабываў у дарожным рамонтна-будаўнічым упраўленні №131.


Асноўная спецыфіка філіяла — капітальны рамонт і ўтрыманне дарог. Работнікі службы абавязаны падтрымліваць у належным стане пад'язныя шляхі да кожнага, нават самага маланаселенага пункта. Зімой асабліва важна своечасова пасыпаць дарогі ці пачысціць іх ад снежных сумётаў. Узначальвае ДРБУ №131 Вячаслаў Гарбузаў, дэпутат раённага Савета. «Гэты год для дарожнікаў выдаўся напружаны, але разам з тым і нядрэнны, — лічыць ён. — На жаль, сёлета ў нашым раёне быў толькі адзін аб'ект, дзе працавалі работнікі прадпрыемства. Гэта бягучы рамонт аўтадарогі Апанасенкі—Лужкі—Гваздова. Каля аграгарадка Германавічы ў чэрвені мы адрамантавалі ўчастак дарогі з асфальтабетонным пакрыццём працягласцю 2 кіламетры. Працавалі таксама на будаўніцтве пад'язных шляхоў да будучага металургічнага завода ў Мёрах, на добраўпарадкаванні вуліц у гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна, займаліся рамонтам дваровых тэрыторый у Полацку да Дня беларускага пісьменства».

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».