Вы тут

Самым элегантным горадам свету названы Парыж


Самым элегантным горадам свету з пункту гледжання пытанняў моды і архітэктуры модная анлайн-платформа Zalando назвала Парыж.


Рэйтынг складаўся па дзевяці крытэрыях, якія датычыліся пытанняў моды, транспартнага забеспячэння, чысціні вуліц і архітэктуры. Такім чынам, Парыж узначаліў спіс з 80 самых модных гарадоў у свеце. На другім месцы апынуўся Лондан, а на трэцім — Вена. Што цікава, усе гарады першай дзясяткі, за выключэннем Нью-Ёрка, знаходзяцца ў Еўропе. «Мы ведаем, што элегантнасць нельга купіць. Хутчэй падобная здольнасць датычыцца нечага больш тонкага, што цяжка паддаецца вызначэнню. У той час як тэндэнцыі мяняюцца, праўдзівая элегантнасць ніколі не выходзіць з моды», — пракаментавалі спіс яго стваральнікі. На чацвёртае месца трапіла Венецыя, пятае заняла Фларэнцыя, далей ідуць Барселона, Нью-Ёрк, Бардо, Мілан і Рым. Антылідарам аказаўся Стамбул.

Раней паведамлялася, што эксперты фінансавай карпарацыі прааналізавалі даныя аб замежных гасцях у 132 буйных гарадах свету за мінулы год. У выніку высветлілася, што самым папулярным горадам свету летась стаў Бангкок.

Загаловак у газеце: Парыж — самы элегантны

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.