«Нішто сабе ньюз» — такую назву носіць праграма, якая з пачатку лістапада з аўторка да пятніцы ідзе на канале «Беларусь 2». Уласна кажучы, гэта кароткая падборка навін, аднак датычацца яны не палітычнага ці эканамічнага жыцця, а перадусім маладзёжнага асяроддзя.
Так, штодня творчая каманда праекта будзе збіраць па Беларусі і па-за яе межамі цікавыя і незвычайныя звесткі — пра тое, дзе і як прайшоў конкурс на самыя прыгожыя вусны, альбо, які здымак беларускага блогера сабраў 800 тысяч лайкаў за тыдзень. Стаць аўтарам «Нішто сабе ньюз» можа, дарэчы, кожны ахвотны — дастаткова апублікаваць цікавую навіну на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках і пазначыць яе хэштэгам #ничегосебеновость. На цяперашні момант, адзначае кіраўнік праекта Ягор Шолькін, да каманды тэлевізійнікаў ужо далучыліся студэнты Акадэміі мастацтваў і Інстытута журналістыкі БДУ, а таксама моладзь з рэгіёнаў.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».