Вы тут

Беларусы атрымалі бясплатную мабільную праграму для ўліку расходаў


Айчынныя распрацоўшчыкі першымі стварылі аўтаматызаваны фінансавы памочнік РіngFіn, які дазваляе адсочваць выдаткі і атрымліваць скідкі ад магазінаў-партнёраў. Праграма РіngFіn бясплатная і ўжо даступная для запампоўкі ў Рlау Mаrkеt. Аналагаў такой мабільнай праграмы няма не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.


Па звестках даследчыкаў, сістэматычны ўлік выдаткаў дазваляе нават на першапачатковым этапе адмовіцца ад 30% імпульсных пакупак. Памочнік аўтаматычна ўлічвае і аналізуе расходы і даходы па ўсіх банкаўскіх картках.

— Вельмі важна заўсёды бачыць поўную карціну сваіх фінансаў і пры гэтым не марнаваць на аналітыку каштоўны час. Адна з галоўных пераваг, якую мы можам даць карыстальнікам РіngFіn — гэта аўтаматычны ўлік расходаў і даходаў. Сёння ў кашальках многіх беларусаў па 3—4 і больш картак. Нам удалося зрабіць праграму, якая дазваляе бачыць актуальныя балансы ўсіх картак на адным экране, разумець, колькі грошай у чалавека сваіх уласных, а колькі на крэдытках. Бо заўсёды вялікая спакуса выдаткаваць больш, чым трэба было б, — гаворыць Юлія Лакаткова, заснавальнік фінансавага праекта РіngFіn.

Дамагчыся максімальнай аўтаматызацыі ўводу інфармацыі РіngFіn дазваляюць спецыяльныя алгарытмы, якія аналізуюць sms аб транзакцыях па картках банка. Гэта не толькі адзіна магчымы, але да таго ж самы бяспечны спосаб работы з такой інфармацыяй, як рух на банкаўскіх рахунках. Якім бы дысцыплінаваным ні быў чалавек, у пытанні ўліку асабістых фінансаў не абысціся без аўтаматызаванага фінансавага памочніка. Інакш трэба захоўваць чэкі, пераносіць у смартфон інфармацыю з нататніка і перажываць, што вы нешта ўсё роўна забыліся. З РіngFіn дастаткова аплачваць свае пакупкі карткай любога банка, папярэдне падключыўшы да яе sms-апавяшчэнне, і ўся інфармацыя аб тым, дзе, колькі і на што вы патрацілі, будзе ў вас перад вачыма. Пакажыце некалькі разоў РіngFіn, да якой катэгорыі выдаткаў вы адносіце той ці іншы плацеж, ён навучыцца і пачне аўтаматычна адносіць вашы пакупкі да розных расходных артыкулаў.

Пры неабходнасці ў праграме можна стварыць «кашалёк» у любой валюце і запісаць у яго суму наяўных сродкаў, якія ёсць у вашым распараджэнні. Спецыяльныя алгарытмы РіngFіn выяўляюць асаблівасці ў плацежных паводзінах карыстальнікаў і падбіраюць для кожнага кліента індывідуальныя прапановы ад партнёраў праграмы.

Напрыклад, калі вы аматар азіяцкай кухні (а гэта фінансавы памочнік ведае, таму што вы часта ходзіце ў адпаведныя рэстараны), то вам абавязкова прапануюць 20-працэнтную зніжку на наведванне рэстарана сушы. Калі вы часта абедаеце па-за домам у раёне станцыі метро «Плошча Перамогі», то праграма дашле вам «падаруначак» ад кафэ, якое там знаходзіцца, — бясплатны амерыкана да ланчу, а аматары забаў, напрыклад, убачаць зніжку на канцэрты ад кампаніі BуСаrd.

Сёння партнёрамі РіngFіn ужо сталі ювелірныя салоны, фітнес-клубы, сеткі аптэк, страхавая кампанія, многія банкі. Колькасць персанальных прапаноў у праграмы імкліва расце.

Акрамя таго, праграма, вывучыўшы плацежныя паводзіны карыстальнікаў, таксама прапануе аформіць найбольш прыдатныя банкаўскія прадукты: картку для разлікаў за мяжой, картку, якая дасць магчымасць эканоміць людзям з вялікімі расходамі на асабістае аўто ці тым, хто шмат траціць на рэстараны....

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Абярэг ад марнатраўства

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.