Вы тут

Графік выплаты пенсій у перадсвяточныя дні


7 лістапада ў нашай краіне адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, таму па рашэнні Савета Міністраў панядзелак 6 лістапада зроблены выхадным днём, а працоўны дзень перанесены на суботу 4 лістапада. А як будуць выплачвацца пенсіі?


Згодна з інфармацыяй, якую паведамілі ў Белпошце, з 4 лістапада пенсіі будуць выплачвацца ў сельскіх аддзяленнях Брэсцкай і Гомельскай абласцей і ва ўсіх аддзяленнях Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і Мінска.

У панядзелак 6 лістапада пенсіі можна будзе атрымаць у гарадскіх аддзяленнях Белпошты Брэсцкай і Гомельскай абласцей, а таксама ў Гродне.

7 лістапада працаваць будуць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.

Нагадваем, што пра рэжым работы аддзяленняў можна даведацца ў cаll-цэнтры РУП «Белпошта», патэлефанаваўшы па нумары 154.

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Мы родную зямлю, незалежнасць і суверэнітэт нікому не аддадзім. Мы ў любым выпадку выстаім!

Аляксандр Лукашэнка: Мы родную зямлю, незалежнасць і суверэнітэт нікому не аддадзім. Мы ў любым выпадку выстаім!

 У Брэсцкай крэпасці прайшла цырымонія, прысвечаная 80-годдзю з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Грамадства

Сёння — 80 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Сёння — 80 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны

У Беларусі Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — памятная дата.