Вы тут

У пасольстве Вялікабрытаніі прэзентуюць кнігу «Кіты Беларусі»


Сёння ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Беларусі пройдзе прэзентацыя кнігі вершаў паэтэсы з Беларусі Анастасіі Кузьмічовай «Кіты Беларусі», выдадзенай у Лондане ў перакладзе на англійскую мову.


Для сённяшняга стану міжнародных літаратурных стасункаў падзея знакавая. Быў час, калі нават у Беларусі па-англійску, па-польску, на іншых мовах народаў свету выдаваліся творы сучасных пісьменнікаў. Найперш — народных пісьменнікаў Беларусі: Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Івана Чыгрынава... Праўда, і плеяда перакладчыкаў у нашай краіне на іншыя мовы была досыць прыкметная. Як і плеяда перакладчыкаў мастацкай літаратуры з замежных моў на беларускую. Хоць штосьці з беларускай літаратуры па-за межамі Беларусі выдаецца і цяпер. У Германіі — вершы Алеся Разанава. За апошнія гады двойчы выходзілі ў еўрапейскіх краінах кнігі Алеся Адамовіча. Па-ўкраінску выдаюцца казкі Алены Масла. Ведаюць у Кіеве і творы іншых сучасных беларускіх пісьменнікаў.

«Hеrtfоrdshіrе Рrеss Ltd» — лонданскае выдавецтва, якое прадставіла англамоўнаму чытачу паэзію Анастасіі Кузьмічовай. Будзем спадзявацца, што ў кніжнікаў Вялікабрытаніі, якія сёлета досыць актыўна ўдзельнічалі ў традыцыйнай лютаўскай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў Мінску, ёсць і іншыя планы для прадстаўлення беларускай літаратуры на англійскай мове.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Напамін пра багатыя традыцыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».