Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Настаўнікі»

МІР, 12 і 14—15 лістапада

Няўдалы жарт падчас эфіру ток-шоу «Пагутарым?» выклікае грандыёзны скандал, які ставіць тлусты крыж на кар'еры тэлевядучага Арсенія Платонава. Учарашні ўлюбёнец публікі вымушаны вярнуцца да родных у невялікі падмаскоўны гарадок. Выпадкова ён сустракаецца з новым дырэктарам школы, якую скончыў дзесяць гадоў таму, і той настойліва запрашае выпускніка правесці для старшакласнікаў некалькі факультатываў на тэму «Сакрэты поспеху».

А ў школе тэлевядучы сустракае сваю былую аднакласніцу, у якую некалі быў безадказна закаханы. Цяпер яна — настаўніца малодшых класаў, без мужа, затое з двума дзецьмі. Арсеній, з якога яшчэ не зляцеў сталічны глянец, упэўнены, што ў сваім цяперашнім статусе зможа лёгка скарыць сэрца прыгажуні... У чым ён памыліўся, а ў чым меў рацыю, і чым наогул гісторыя скончылася, гледачы даведаюцца з 8 серый гэтага меладраматычнага міні-серыяла.


«Анатомія тэрору»

АНТ, з 13 лістапада

Стваральнікі шматсерыйнага дакументальнага праекта Агульнанацыянальнага тэлебачання маюць намер разабрацца ў вытоках і прыродзе аднаго з самых страшных выклікаў сучаснага свету — тэрарызму.

Вежы-блізняты ў Нью-Ёрку, тэатральны цэнтр на Дуброўцы ў Маскве, рэдакцыя французскага часопіса «Сhаrlіе Hеbdо»... На працягу больш як паўгода журналісты пабывалі на месцах гучных тэрактаў новага часу, сустракаліся з іх відавочцамі і сваякамі загінулых, гутарылі са спецыялістамі, якія прысвяцілі жыццё барацьбе з тэрорам. Геаграфія здымак атрымалася надзвычай шырокая: Францыя, Германія, Ізраіль, Палесціна, Сірыя, ЗША... Напрыклад, прыадкрывае сакрэты праекта вядучы Тэнгіз Думбадзэ, у Сірыі ўдалося сустрэцца з прэзідэнтам Башарам Асадам, а ў Чачні сустрэча з Рамзанам Кадыравым прайшла ў гістарычным месцы ў высакагор'і.

Чаму і дзеля чаго людзі становяцца тэрарыстамі, ці існуюць спосабы барацьбы з гэтай навалай? Адказы на гэтыя пытанні аўтары «Анатоміі тэрору» паспрабуюць даць з самай першай серыі цыкла.


«Гараж»

Беларусь 3, 18 лістапада ў 21.05

18 лістапада споўніцца 90 гадоў з дня нараджэння «караля кінакамедыі», рэжысёра, сцэнарыста, акцёра і паэта Эльдара Разанава. Да круглай даты многія каналы пакажуць разанаўскія стужкі: так, на АНТ выйдзе «Сцеражыся аўтамабіля» ў колеры, а на «Беларусь 3» — трагікамедыя «Гараж».

На што здольныя інтэлігентныя і прыстойныя людзі, калі справа датычыцца іх матэрыяльных інтарэсаў? Як паказаў чарговы сход гаражнага кааператыва супрацоўнікаў навуковага інстытута, якім трэба выкрасліць са спіса пайшчыкаў некалькіх «лішніх», — практычна на любую подласць і брыдоту. І хоць часы татальнага дэфіцыту мінулі, але многія непрыглядныя рысы чалавечага характару засталіся ўсё тыя ж. А значыць, заснаваны на рэальных падзеях, «Гараж» актуальны нават амаль праз 40 гадоў пасля выхаду на экраны.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.