Вы тут

У Мінску адсвяткавалі юбілей дыпадносін паміж Беларуссю і Румыніяй


Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Румыніяй, адбыліся ў Нацыянальным мастацкім музеі.


Юбілейную марку гасілі першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Румыніі Тэадор-Віарэл Мелешкану. Фота Канстанціна ДРОБАВА

Тут прайшла цырымонія гашэння юбілейнай маркі. Дарэчы, мастацкай асновай паштовага праекта сталі рэпрадукцыі карцін Міхаіла Савіцкага і Карнэліу Баба. У гэты ж дзень новы выпуск дзяржаўнага знака паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь на паштовых адпраўленнях разляцеўся па ўсім свеце.

Удзельнікі ўрачыстасці таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з кнігай перакладаў выбраных твораў першапачынальніка сучаснага літаратурнага працэсу ў Румыніі — Міхая Эмінеску. Упершыню ў такім фармаце беларускі чытач на сваёй роднай мове можа пазнаёміцца з высокай паэзіяй румынскага класіка.

Марыя ЛІПЕНЬ

Загаловак у газеце: Калі гаварыць на мове сяброўства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?