У чарговым выпуску рубрыкі пра тое, чаму чытач аддае перавагу «Звяздзе», мы пагутарылі з намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па бюджэце і фінансах Валерыем БАРАДЗЕНЯЙ.
— Я з таго пакалення, якое вырасла на газетах, бо ў нас ніякіх гаджэтаў не было. Дакладней сказаць, быў чорна-белы тэлевізар з трыма каналамі, якія члены сям'і глядзелі па раскладзе (смяецца). І памятаю тыя часы, калі газеты адрывалі «з рукамі», асабліва ў часы перабудовы. Пачынаў я з таго, што выпісвалі бацькі, і вось ужо гадоў 25 я чытаю газеты, у тым ліку — і «Звязду».
Мне вельмі падабаецца газета, таму што яна выходзіць на беларускай мове. Можа быць, гэта прагучыць некалькі дзіўна, бо кожны дзень я выкарыстоўваю рускую мову, але я скончыў беларускамоўную школу, вывучаў усе дысцыпліны па-беларуску, — і мне прыемна бачыць мову на старонках газеты. Хтосьці можа сказаць, што тое не вельмі выгадна для выдання з пункту гледжання канкурэнцыі, але гэта сапраўды каларытна і прыгожа.
Матэрыялы, у якіх асвятляецца работа парламента, з'яўляюцца актуальнымі. Парламенцкі аспект даволі спецыфічны, тым не менш артыкулы па гэтай тэматыцы з'яўляюцца рэгулярна. Паколькі я працую ў гэтай сферы, для мяне гэта важна.
Мне вельмі падабаюцца матэрыялы, прысвечаныя жыццю ў рэгіёнах, па-за межамі Мінска. Вось гэта менавіта тое, што прыцягвае мяне ў вашай газеце, тое, з-за чаго я з задавальненнем чытаю «Звязду». Дарэчы, у маім асабістым рэйтынгу газет ваша займае адно з першых месцаў.
Запісаў Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.