Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Мы не дзелім Расію і Беларусь па межах


Мы не дзелім Расію і Беларусь па межах, а спрабуем пабудаваць нешта агульнае, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Антонам Аліханавым.


"Спадзяюся, мы будзем і далей развіваць нашы адносіны менавіта ў тым ключы, што мы людзі не чужыя, у нас адзіная бацькаўшчына. Мы не дзелім Расію і Беларусь па межах, а спрабуем пабудаваць нешта агульнае - назвалі яго Саюзнай дзяржавай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу на асобныя пытанні, з якімі сутыкаецца як Беларусь, так і Калінінградская вобласць, а ў яе твары Расія. "Тое, што адбываецца на межах з Беларуссю, - гэта адлюстраванне мяжы з Калінінградам. Мы датыкаемся твар у твар, лоб у лоб з актывізацыяй НАТА. Ды і ў эканоміцы, ведаеце, у гандлі кожны пераследуе там свае інтарэсы. Не скажу, што яны нас ужо вельмі любяць - і вас, і нас, Расію і Беларусь. Таму, як бы тут не абмяркоўвалі гэтыя пытанні, не рабілі нас празаходнімі і гэтак далей, мы выдатна разумеем, што гэта рыторыка. А канкрэтныя факты на твар кажуць пра тое , што нам няма на каго разлічваць, нам, беларусам і расіянам, трэба бачыць свой інтарэс, цікавасць сваіх народаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Вы заўсёды можаце разлічваць на Беларусь. У цяжкую хвіліну мы заўсёды падставім плячо", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Прэзідэнт зазначыў, што Беларусь гатовая да супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю па ўсіх напрамках.

"Мы гатовыя да супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, якія цікавяць Калінінградскую вобласць. У гэтым вы можаце быць упэўненыя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што Беларусь разглядае гэты рэгіён Расіі як вельмі перспектыўнага і блізкага гандлёва-эканамічнага партнёра. "Няхай абсалютныя лічбы невялікія, але ёсць куды расці. Ёсць праекты, праграмы, па якіх мы можам супрацоўнічаць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У прыватнасці, перспектыўным можа стаць паглыбленне прамысловай кааперацыі, узмацненне ўзаемадзеяння ў аграрнай, будаўнічай і транспартнай сферах. "У развіцці менавіта такіх сектараў наша краіна традыцыйна моцная. У нас і ў прамысловасці, і ў аўтамабілебудаванні і станкабудаванні ёсць магчымасці для супрацоўніцтва. І ў плане будаўніцтва сельскагаспадарчых аб'ектаў, і наогул будаўніцтва. У свой час Беларусь была маяком і прыкладам у будаўнічай галіны" , - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што цяпер у Калінінградскай вобласці рыхтуюцца да правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018 года. "Калі патрэбна дапамога, можам аказаць. І не толькі будаўніцтвам, але, як некалі мы ў Сочы рабілі, і транспартам. Мы можам пастаўляць вам і гатовыя металаканструкцыі, і цэмент, і іншыя матэрыялы для будаўніцтва", - прапанаваў ён.

Не менш перспектыўным бачыцца супрацоўніцтва па развіцці лічбавай эканомікі, IT-індустрыі, інфарматызацыі. "Мы даўно адчулі гэты напрамак. Мы стварылі магутны IT-парк, дзе сёння прапісаны сусветныя кампаніі, і таму-сяму навучыліся. Таму, калі ласка, скарыстайцеся гэтымі магчымасцямі настолькі, наколькі вам гэта трэба", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.