Вы тут

Працяг «Залатой калекцыі...»


У выдавецтве «Мастацкая літаратура» выходзіць адмысловая серыя кніг, якая паказвае ўсю рэтраспектыву развіцця беларускай літаратуры, — «Залатая калекцыя беларускай літаратуры ў 50 тамах».


Пабачыў свет 15 том — «Паэзія першай паловы ХХ стагоддзя: міжваенны перыяд». У зборнік уключаны вершы тых паэтаў, якіх сёння не так і часта выдаюць: Андрэя Александровіча, Змітрака Астапенкі, Міхася Багуна, Зінаіды Бандарынай, Наталлі Вішнеўскай, Анатоля Вольнага, Цішкі Гартнага, Алеся Гурло, Сяргея Дарожнага, Алеся Дудара, Янкі Журбы, Тодара Кляшторнага, Макара Краўцова, Юркі Лявоннага, Валерыя Маракова, Леапольда Родзевіча, Казіміра Сваяка, Юлія Таўбіна, Валянціна Таўлая, Паўлюка Труса, Сяргея Фаміна, Уладзіміра Хадыкі, Міхася Чарота. Чытаем у выдавецкай анатацыі: «Творчасць аб'ядноўвае не толькі гістарычны перыяд, але таксама інтэлігентнасць і тонкі псіхалагізм у выяўленні пачуццяў. У кнігу ўвайшлі як хрэстаматыйныя, так і менш вядомыя творы, вартыя пільнай увагі аматараў паэтычнага слова». Укладальнік і аўтар каментарыяў паэтычнага тома «Залатой калекцыі...» — кандыдат філалагічных навук Алеся Шамякіна.

Многія вершы, якія ўвайшлі ў кнігу, прэтэндуюць на хрэстаматыйнасць. Як, напрыклад, вось гэтыя радкі Уладзіміра Хадыкі: «Не, не веру, брат, я, каб была прыгажэй / Па пякноце сваёй Швейцарыя!.. / Паглядзі толькі ты, прыгледзься бліжэй / Вокам ясным на сіні-абшары...» Напісаны ў 1926 годзе, гэты верш быў пэўны час «пад забаронай». Як і імя яго аўтара — вязня ГУЛАГа. Гартаеш старонкі сапраўды хрэстаматыйныя — і міжволі згадваеш, што шмат хто з аўтараў патрапіў пад жорны сталінскіх рэпрэсій: Андрэй Александровіч, Анатоль Вольны, Цішка Гартны, Тодар Кляшторны, Валерый Маракоў, Уладзімір Хадыка, Міхась Чарот...

Сяргей ШЫЧКО

shychko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».