Ён адкрыўся яшчэ два гады таму, аднак прэса даведалася пра яго толькі цяпер, паведамляе ABC News.
Уладальнік гасцініцы Джэймс Кінг задумаў праект яшчэ 15 гадоў таму. У свой першы дзень працы ў гатэлі ён убачыў, як пад турысткай з лішняй вагой зламаўся шэзлонг. Увесь пляж смяяўся з вандроўніцы і давёў яе да слёз. Кінгу стала шкада жанчыну, і ён вырашыў калі-небудзь адкрыць гасцініцу, дзе будзе камфортна ўсім, незалежна ад іх вагі. Гасцініца The Resort («Курорт») прымае максімум 24 турыстаў за раз. Ложкі і лежакі ў ёй могуць вытрымаць пастаяльцаў вагой да 680 кілаграмаў. Кінг вырабляў іх на заказ і робіць так, каб яны нічым не адрозніваліся ад звычайнай мэблі. Аднак галоўнае, як адзначае ўладальнік, пачуццё эмацыянальнай падтрымкі, якое ўзнікае ў гасцей. Паводле слоў уладальніка, гасцініца карыстаецца поспехам. Пастаяльцаў без лішняй вагі таксама пускаюць у гатэль.
Іван КУПАРВАС
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.