Вы тут

У Мінску праходзіць форум «Студэнцкая восень»


Рэспубліканскі прафсаюзны форум студэнцтва праводзіцца другі раз. Сёлета ён сабраў каля тысячы ўдзельнікаў з 43 вышэйшых навучальных устаноў краіны.


— Асноўная ідэя — стварыць дыскусійную пляцоўку, каб сучасная моладзь магла ўзняць пытанні размеркавання і працаўладкавання, паўдзельнічаць у творчых конкурсах. Да форуму далучыліся і замежныя госці — з Эстоніі, Казахстана, Расіі, — расказвае начальнік галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Глеб ЛАПІЦКІ.

Студэнты ўніверсітэтаў удзельнічалі ў саміце, дзе разам з экспертамі абмяркоўвалі, як сістэме адукацыі падстроіцца пад патрэбы рынка працы. Праходзіў таксама конкурс прафсаюзных праектаў. Так, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прэзентаваў мабільную праграму прафкама. Яна шматфункцыянальная: гэта і даведнік нарматыўнай дакументацыі, якую часцей запытваюць студэнты (тая ж інфармацыя аб матэрыяльнай дапамозе), і каляндар мерапрыемстваў, і сродак зваротнай сувязі. Праграма таксама рассылае важныя паведамленні — напрыклад, не забыць напісаць заяву на інтэрнат. Студэнты гродзенскага ўніверсітэта ўжо карыстаюцца ёй у тэставым рэжыме. Поўная версія, мяркуецца, будзе запушчана ў лютым. А Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія распрацавала для членаў прафкама спецыяльную дысконтную картку.

— Мы задумаліся над тым, каб увасобіць у жыццё рэальныя меры сацыяльнай падтрымкі. Кожны студэнт, уступаючы ў прафсаюз, атрымлівае дысконтную картку бясплатна. Яна дае зніжку ад 3 да 15 працэнтаў. На сёння мы заключылі дагаворы аб партнёрскім супрацоўніцтве з 12 прадпрыемствамі Горак — гэта кавярні, цэнтры друкаваных паслуг, таксі, цырульні, — дзеліцца вопытам старшыня прафкама студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Віталь СЯДЗЮК.

Сёння ўдзельнікі форуму наведаюць буйныя прадпрыемствы і арганізацыі сталіцы, каб лепш даведацца аб выбранай прафесіі і аб тым, што іх чакае на працоўным месцы. Запланаваны экскурсіі на Мінскі завод халадзільнікаў, МТЗ, Мінскі механічны завод імя Вавілава, аддзяленне Беларускай чыгункі і іншыя прадпрыемствы сельскагаспадарчай, будаўнічай галін, лёгкай прамысловасці, адукацыі і аховы здароўя.

Падчас форуму ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў працавала таксама прафарыентацыйная выстава ўніверсітэтаў, каб сталічныя школьнікі, якія яшчэ не вызначыліся, куды паступаць, змаглі больш даведацца пра розныя спецыяльнасці.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Як падстроіцца пад рынак працы?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».