Вы тут

Суд апраўдаў француза, які абвінавачваўся ў правозе патрона праз мяжу


У Гомелі вынесены апраўдальны прысуд грамадзяніну Францыі па справе аб перамяшчэнні праз мяжу патрона да агнястрэльнай зброі, якая не задэклараваная ва ўстаноўленым парадку.


Малады чалавек вызвалены з-пад варты ў зале суда.

Выступаючы з апошнім словам, ён адзначыў, што крануты ўвагай незнаёмых людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты са словамі падтрымкі, пакуль ён знаходзіўся пад вартай. "У мяне не было намеру здзяйсняць злачынства. Я ніколі б не прамяняў свабоду на гэты сувенір", - дадаў ён.

Нагадаем, 21 верасня малады чалавек быў затрыманы пры ўездзе ў Беларусь з Украіны пры праходжанні мытнага кантролю. Сярод яго рэчаў быў знойдзены патрон, які яму на памяць падарыў сябар-паляк. Экспертыза паказала, што патрон працоўны і можа быць выкарыстаны ў якасці боепрыпасу да агнястрэльнай зброі. Абвінавачаны сцвярджаў, што патрон ён прыняў за сувенірны, намеру схаваць яго ён не меў.

Юнак абвінавачваўся па ч.2 арт.295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч.1 ст.333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу боепрыпасаў) КК Беларусі.

БЕЛТА

Фота: tut.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.