Вы тут

У Мінску адкрылі юбілейны павільён «Белсаюздруку»


50-ы па ліку аб'ект новага фармату адкрылі ў Мінску на бульвары Трактарабудаўнікоў каля прыпынку грамадскага транспарту. Раніцай у чаканні трамваяў і аўтобусаў тут збіраюцца дзясяткі людзей. Цяпер бавіць час будзе нашмат прыемней: можна зайсці ва ўтульны павільён па свежую прэсу і нават выпіць кубачак духмянай кавы.


Як расказала на адкрыцці гандлёвага аб`екта начальнік аддзела гандлю і паслуг Партызанскага раёна Ніна Нядзельчык, аб'екты такога фармату значна паляпшаюць абслугоўванне спажыўцоў. А менавіта зараз, падчас асенне-зімовага перыяду, у такім камфортным месцы правесці свой вольны час пакупнікам будзе больш прыемна.

Тац­ця­на Тра­фі­мен­ка, адна з пер­шых па­куп­ні­коў.

— Плошча новага аб'екта — 27 кв. м. Такі памер памяшкання дазваляе размяшчаць тут вялікі асартымент прадукцыі. Акрамя перыядычных выданняў тут прадаюць кнігі, канцылярскія тавары, цацкі, сувеніры, навагоднія ўпрыгажэнні і шмат іншага. Кожны новы аб'ект стараемся ўсё больш удасканаліць. Да канца года плануем адкрыць яшчэ тры павільёны ў Мінску. Гэта таксама будзе замена звычайных кіёскаў на гандлёвыя аб'екты новага тыпу, — дадала інструктар па павільёнах Людміла Драздова.

Ганна Занковіч

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Дасягнулі лічбы 50!

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.