Вы тут

У сераду будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е


У першай палове тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць паветраныя масы, што паступаюць са Скандынавіі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Тады тэмпературны фон будзе блізкі да кліматычнай нормы. Але ўжо ў другой палове тыдня да нас пачне паступаць больш цёплае паветра з Атлантыкі.


У сераду будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, у асобных раёнах краіны не абыдзецца без невялікага снегу. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 1—6 градусаў марозу, удзень будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 2 градусаў да плюс 3 градусаў.

Прагназуецца, што ў чацвер да нас завітае атмасферны фронт, які абумовіць пераважна па заходняй частцы краіны ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах Беларусі чакаецца туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы знізіцца да мінус 1—7 градусаў, удзень складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. У заходніх раёнах будзе цяплей, начная тэмпература складзе каля нуля, а ўдзень — да плюс 4—7 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу ў асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, толькі па ўсходзе пры праясненнях панізіцца да мінус 7 градусаў. Удзень будзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, па захадзе — 6—8 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Цеплыня прыйдзе з Атлантыкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».