Вы тут

У Мінск прыляцела даўгахвостая кугакаўка


Сенсацыя ў свеце беларускай фаўны — у Мінск прыляцела сава-«чырванакніжніца» — даўгахвостая кугакаўка.


Як-ніяк, а гэта першы выпадак рэгістрацыі птушкі-драпежніцы ў сталіцы. Пра гэтую навіну паведаміў нашай рэдакцыі дырэктар грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі. Наш фотакарэспандэнт Анатоль Кляшчук выехаў у адзін з найстарэйшых раёнаў сталіцы — Грушаўку і знайшоў месца, дзе... драмала лясная госця.

— Мяне ўразіла сама птушка — хоць раней я і здымаў гэтую саву — і тое, колькі цікаўных з фотаапаратамі і смартфонамі сабралася там, — расказаў Анатоль Кляшчук. — Для многіх гэта была сенсацыя, бо ніколі ў жыцці яны не бачылі саву, а тым больш рэдкі від.

Дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі выказаў меркаванне, што арэал гнездавання гэтай птушкі знаходзіцца на поўначы Беларусі, магчыма, кугакаўка прыляцела ў пошуках ежы з Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Ул. інф.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Не чакалі?

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.