Вы тут

Сенатар дапамог жыхарам вёсак вырашыць пытанне з рамонтам дарогі


Да члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алега Суконкі паступіў зварот ад жыхароў вёсак Вярбіцкія і Чарцяж, што ў Мінскім раёне, а таксама ад членаў садовых таварыстваў «Бярозавы гай-1», «Пралеска-10», «Сонечная паляна» і кааператыва індывідуальных забудоўшчыкаў «Чарцяж». Зварот датычыцца рамонту і добраўпарадкавання аўтадарогі Н-9066 Бараўляны — Вярбіцкія — Чарцяж, якая знаходзілася ў дрэнным стане.


Па пытанні прывядзення дарогі ў парадак жыхары даўно звярталіся ў розныя інстанцыі, бо гэты шлях з'яўляецца асноўнай артэрыяй, якая злучае пералічаныя населеныя пункты з аб'ектамі сацыяльнага і вытворчага прызначэння. Зварот быў разгледжаны ва ўзаемадзеянні са службовымі асобамі дзяржаўных органаў і органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання з выездам на месца. Парламентарый унёс свае прапановы па рашэнні праблемнай сітуацыі. Вынікам праведзенай работы стаў якасны рамонт дарогі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Аднавілі «артэрыю»

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.