Вы тут

Міхаіл Касюкоў: Важна ўлічваць меркаванні людзей


Уся дзейнасць дэпутацкага корпуса сёння цесна звязана з выканаўчымі органамі ўлады ўсіх узроўняў. Да вырашэння пытанняў грамадзян прыцягваюцца арганізацыі камунальнага і сацыяльнага прызначэння. Але ж яшчэ вельмі важна мець сістэму грамадскага тэрытарыяльнага самакіравання непасрэдна з удзелам жыхароў, лічыць старшыня Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Касюкоў.


Стар­шы­ня Жло­бін­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Мі­ха­іл Ка­сю­коў, сак­ра­тар ад­мі­ніст­ра­цый­най тэ­ры­та­ры­яль­най акру­гі №3 г. Жло­бі­на Але­на Ста­рын­ская і дэ­пу­тат рай­са­ве­та па Жам­чуж­най вы­бар­чай акру­зе №29 Ігар Аляк­се­ен­ка.

— Побач з традыцыйнымі формамі супрацоўніцтва з выканаўчай уладай у рашэнні розных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, такімі як сесіі, сумесныя пасяджэнні, інфармацыйна-прапагандысцкія групы і іншыя, у нас існуе практыка рэалізацыі наказаў людзей, якія паступілі падчас выбарчай кампаніі. Адпаведны дакумент пасля кожнай выбарчай кампаніі разглядаецца на сумесным пасяджэнні прэзідыума райсавета і райвыканкама. Звычайна ў ім каля 80—100 пытанняў. У залежнасці ад складанасці і магчымасці фінансавання выкананне мерапрыемстваў уключаецца ў праграму адпаведных арганізацый, разбіваецца на чатыры гады і з'яўляецца абавязковым. Вось ужо чатыры скліканні такая сістэма дзейнічае ў раёне.

— І для чаго гэта робіцца?

— Усё адно з гэтымі пытаннямі людзі хадзілі б па інстанцыях і дэпутаты таксама рабілі б пісьмовыя запыты, таму наш падыход дапамагае паменшыць бюракратызм. Да таго ж грамадзяне бачаць рэальную праграму дэпутата, і самае важнае, што да іх запытаў мясцовая ўлада ставіцца з павагай. Другі кірунак — пастаянны ўдзел дэпутатаў у дзейнасці працоўных калектываў канкрэтнай акругі. Ад эфектыўнай і зладжанай працы прадпрыемстваў залежыць дабрабыт людзей і развіццё адпаведнай тэрыторыі. Не менш важная і работа з насельніцтвам па месцы жыхарства. Формы тут розныя: прыёмы па асабістых пытаннях, дэпутацкія пасты і дэпутацкія групы, маніторынгавыя групы, арганізацыя суботнікаў па добраўпарадкаванні, удзел у сходах, культурна-спартыўных мерапрыемствах і г. д. Але самае дзейснае, на мой погляд, — гэта ўдзел у рабоце органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Як у сельскай, так і ў гарадской мясцовасці.

— Як выглядае сістэма грамадскага тэрытарыяльнага самакіравання ў Жлобінскім раёне?

— У сельскіх населеных пунктах Жлобінскага раёна абрана 84 старэйшыны. У горадзе — 20 старэйшын кварталаў індывідуальнай забудовы. У шматпавярховых дамах самакіраванне прадстаўляюць старшыя па доме (у дамах камунальнай уласнасці) — іх 172 чалавекі, і старшыні жыллёва-будаўнічых вытворчых кааператываў — іх 96. Для каардынацыі дзейнасці гэтай даволі значнай групы грамадскіх прадстаўнікоў, правядзення неабходнай арганізатарскай і растлумачальнай работы сярод жыхароў у горадзе ў межах ЖЭУ дзейнічае шэсць Саветаў самакіравання. Адным з кірункаў дзейнасці раённага Савета з'яўляецца яго ўзаемадзеянне з Саветам пярвічнага ўзроўню. У плоскасці сумеснай работы — пытанні назіральных камісій, сходы грамадзян, правядзенне свят, прысвечаных Дню вёскі, правядзенне Дзён дэпутата і Дзён выканкама і г. д.

— Сур'ёзныя праблемы часам дадаюць грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Як дэпутаты мясцовых Саветаў могуць паўплываць на іх?

— Вось ужо некалькі гадоў у раёне існуе практыка выезду ў сельсаветы камісіі па прафілактыцы правапарушэнняў і непрацуючых асоб, створанай пры райвыканкаме. У склад камісіі ўваходзяць кіраўнікі праваахоўных органаў раёна, работнікі райвыканкама, дэпутаты райсавета. За 2016 год і 10 месяцаў 2017-га прайшло 26 пасяджэнняў камісіі. Разгледжана 222 чалавекі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. 50 працаўладкаваны, 13 адпраўлены ў ЛПП. Такая работа дазваляе выявіць на месцы негатыўныя тэндэнцыі, а таксама паўплываць на людзей, якія знаходзяцца ў групе рызыкі.

— Міхаіл Васілевіч, ці ёсць нейкія асаблівасці правядзення на Жлобіншчыне Дзён Саветаў?

— Гэта традыцыйная форма, якая распаўсюджана ў краіне. Мы на Жлобіншчыне яе ўвесь час удасканальвалі. У мэтах павышэння аддачы Дні Саветаў і Дні ЖЭУ плануюцца загадзя, напярэдадні новага фінансавага года. Каб спланаваць сродкі на прывядзенне ў парадак вытворчых, сацыяльна-культурных, камунальных і бытавых аб'ектаў. Такая канцэнтрацыя сродкаў дае станоўчыя вынікі.

— Раскажыце, калі ласка, пра работу па навядзенні парадку на зямлі.

— Толькі за апошнія пяць гадоў у сельскіх населеных пунктах Жлобінскага раёна знесена амаль тысяча трухлявых дамоў, у гаспадарчы абарот перададзена 750 га былых прысядзібных участкаў. Саветы дапамагаюць у рабоце па ўцягванні ў гаспадарчы абарот маёмасці дзяржаўнай уласнасці, якая не выкарыстоўваецца. З мэтай падтрымкі прадпрымальніцкай ініцыятывы пры продажы дзяржаўнай маёмасці ў раёне прадугледжаны шэраг ільгот, прынятых у тым ліку пры ўдзеле раённага Савета дэпутатаў. Прадугледжана растэрміноўка аплаты за набытую нерухомую маёмасць тэрмінам да года ў Жлобіне і да пяці гадоў — у сельскай мясцовасці, а таксама растэрміноўка арандатарам, якія выкупляюць маёмасць па заканчэнні тэрміну арэнды — ад трох да пяці гадоў. Прэзідыум падтрымаў наступную прапанову райвыканкама: суб'екты гаспадарання ў выпадку арганізацыі на набытых аб'ектах не менш як трох працоўных месцаў вызваляюцца ад павышальнага каэфіцыента ў 2,5 раза пры разліку арэнднай платы за зямельныя ўчасткі на працягу трох гадоў — калі штогод прадугледжана далейшае павелічэнне колькасці працуючых.

— Вядома, асноўным кірункам работы дэпутацкага корпуса з'яўляецца пастаянная сувязь са сваімі выбаршчыкамі...

— Толькі сёлета дэпутатамі абласнога і раённага Саветаў на Жлобіншчыне праведзена 375 прыёмаў і сустрэч у працоўных калектывах і па месцы жыхарства. Раз на паўгоддзе, а часам і на квартал, пад кіраўніцтвам раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта праводзіцца інфармацыйна-навучальная нарада прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання з запрашэннем усіх суб'ектаў гаспадарання. Такім чынам мы імкнёмся выпрацаваць новыя падыходы да рашэння пытанняў, якія хвалююць нашых людзей. Акрамя гэтага, арганізоўваюцца сустрэчы-сходы дэпутатаў усіх узроўняў і прадстаўнікоў выканаўчай улады з жыхарамі горада. Сёлета прайшло шэсць такіх сустрэч. У аснове рашэнняў выканаўчай улады заўсёды прысутнічае ўстаноўка: улічваць меркаванне людзей. Рашэнні па ўсіх складаных пытаннях на вёсцы — такіх, як закрыццё ці вызначэнне рэжыму працы крамы, ФАПаў, пошты, разліковых цэнтраў, маршрутаў аўтобусаў — прымаюцца пасля абмеркавання на сесіях сельскіх Саветаў. Такую ж практыку мы імкнёмся перанесці і на горад. Тут у ролі экспертаў выступаюць Саветы грамадскага тэрытарыяльнага самакіравання.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».