Вы тут

Камянецкія ратавальнікі вызвалілі з бяды сабаку


Камянецкія ратавальнікі вызвалілі з бяды сабаку. Невядома, якім чынам дварняк трапіў у раку Лясную, але самастойна выбрацца не мог. Пра гэта і паведаміў на пульт дзяжурнага МНС занепакоены гараджанін.


Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргея МАШНОВА, супрацоўнік райаддзела з дапамогай выратавальнай лодкі падплыў да небаракі і зацягнуў яго туды. Сабака быў такі знясілены, што яго давялося несці на руках. Пажарныя-ратавальнікі даставілі ў сваю часць чатырохногага сябра, там яго адагрэлі, накармілі. Гадзіны праз дзве дварняк адышоў, махнуў хвастом ды падаўся па сваіх сабачых справах. Магчыма, на сярэдзіну ракі жывёліна трапіла па злой волі чалавека, але, на шчасце, іншы чалавек прадэманстраваў добрую волю і паказаў прыклад паводзінаў у адносінах да братоў нашых меншых.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Рука дапамогі брату нашаму меншаму

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.