Вы тут

Мастак з Вялікабрытаніі стварыў статую анёла з 10 000 нажоў


У свеце шмат розных незвычайных рэчаў, якія дзівяць, як вонкавым выглядам, так і гісторыяй паходжання. Да прыкладу, мастаком з Вялікабрытаніі была створана велізарная статуя анёла, якая выканана з 10 000 нажоў! Аўтарам гэтага твора стаў Альфі Рэдлі, які ў сваёй творчасці выкарыстоўваў далёка не просты кухонны інвентар.


Як сцвярджае мастак, яго твор складаецца выключна з вострых прадметаў, якія выкарыстоўваліся самымі рознымі злачынцамі для здзяйснення цяжкіх парушэнняў закона. Некаторыя элементы былі дастаўлены дзяржаўнымі праваахоўнымі органамі, іншыя паступілі з ананімных крыніц. Але, так ці інакш, кожны нож, змацаваны з іншымі аналагамі, мае сваю гісторыю, і часцей за ўсё занадта сумную і жорсткую, каб яе асвятляць у сродках масавай інфармацыі.

Рэдлі сцвярджаў, што мноства нажоў, якія яму паступілі ў свабоднае распараджэнне, мелі біялагічныя сляды злачынстваў, і яму спатрэбілася правесці якасную ачыстку перад іх выкарыстаннем. Пасля стварэння драб аўтар заняўся паліроўкай. На фатаграфіі відаць, што рукі анёла не ўтрымліваюць вострых частак — яны былі згладжаныя шліфавальнай машынай.

Адметна тое, што анёл па сваёй сутнасці з'яўляецца сімвалам прымірэння і пакорлівасці, што вельмі складана спалучаць з кантрасным «будаўнічым матэрыялам». Аднак менавіта такі пасыл мастак імкнуўся данесці да грамадскасці: кожны чалавек мае шанц раскаяцца ў здзейсненых грахах.

На асабістым сайце Альфі яшчэ да пачатку працы размясціў аб'яву аб тым, што ў стварэнні анёла могуць прыняць удзел усе ахвотныя. Ён хацеў, каб як мага больш людзей заразіліся яго ідэяй і прыклалі руку да рэалізацыі задуманага. Дарэчы, некалькі дзясяткаў злачынцаў, што адседзелі тэрміны за ўчыненне крыміналу і якія даслалі мастаку нажы, прыйшлі ў майстэрню, адгукнуўшыся на запрашэнне.

Калі праца над анёлам з нажоў была скончаная, Рэдлі звярнуўся да ўлад Лондана з просьбай усталяваць статую на Трафальгарскай плошчы. Аднак чыноўнікі адмовілі яму, аргументаваўшы тым, што падобны дэкаратыўны элемент можа несці патэнцыйную небяспеку для гасцей горада і, магчыма, выставіць улады ў дрэнным святле. Але Альфі не здаецца, ён працягвае накіроўваць петыцыі на розныя рэсурсы і збірае подпісы для таго, каб дамагчыся дазволу на публічную дэманстрацыю свайго дзіўнага тварэння.

Загаловак у газеце: Анёл з нажоў — сімвал прымірэння

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».