Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Віктара Шэймана


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана.


Як паведамляе прэс-служба Прэзідэнта, кіраўнік спраў далажыў пра дзейнасць падпарадкаванага яму ведамства, у тым ліку пра вынікі работы за дзевяць месяцаў. Паводле яго слоў, у цэлым назіраецца добрая дынаміка ў рабоце ведамства, пастаўленыя задачы выконваюцца.

Падчас сустрэчы былі ўзгоднены новыя кірункі работы Упраўлення справамі, у прыватнасці па стварэнні прадпрыемстваў у фармацэўтычнай галіне, а таксама па вытворчасці і перапрацоўцы індычыны. Акрамя таго, абмеркаваны перспектывы работы ведамства ў 2018 годзе.

Прэзідэнт паставіў задачу больш актыўна выбудоўваць эканамічнае ўзаемадзеянне з краінамі афрыканскага кантынента. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў прапрацаваць пералік перспектыўных праектаў супрацоўніцтва з Індыяй, каб выйсці на стварэнне сумесных прадпрыемстваў.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Дынаміка станоўчая

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».