Вы тут

Таццяна Кендысь: Першай цацкай, якую звязала, быў снегавік


Гэтыя цацкі, каб хацеў, іначай, відаць, не назавеш — толькі пушысцікі. Аўтар іх — рукадзельніца Таццяна Кендысь.


Па адукацыі Таццяна Іванаўна педагог, працуе ў Вярховіцкай сельскай бібліятэцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Вязаць навучылася змалку: спачатку пераважна для сябе, потым для сына — кофтачкі, штонікі, шкарпэткі...

Першай цацкай, якую звязала, стаў снегавік. За імі «пайшлі» сабакі, яноты, вожыкі, совы, свінкі, мышы, цмокі і нават Змей Гарынавіч. Аднак любімымі па-ранейшаму застаюцца кацяняты з махеравых нітак.

Варта зазначыць, што захапленне майстрыхі ніколькі не перашкаджае асноўнай працы — нават наадварот: пры бібліятэцы створаны гурток «Вясёлка рукадзелля», дзе Таццяна Іванаўна вучыць дзяцей таму, што ўмее сама.

А яна, дарэчы, на дасягнутым не спыняецца. Спрабавала сябе і ў шыцці, і ў вышыўцы, і ў пляценні кошыкаў з паперы ды ўпрыгажэнняў з бісеру. Але ж асноўным было і засталося вязанне: сёння, прынамсі, сабачак — самых розных парод, што і зразумела: год менавіта гэтых пушысцікаў ужо не за гарамі. Значыць, попыт на іх павінен узрасці?

Ганна СОЎПЕЛЬ

Фота Міколы ШУМА

Загаловак у газеце: ...І любімыя кацяняты

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Аляксандр Сотнікаў: «Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

Аляксандр Сотнікаў: «Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

Банкамат становіцца па-сапраўднаму шматфункцыянальнай прыладай.