Вы тут

Нарвегія першай адмовілася ад вырубкі лесу


У Нарвегіі афіцыйна праводзіцца палітыка «нулявой вырубкі лясоў». Для таго каб захаваць дрэвы, краіна адмовілася карыстацца пальмавым алеем і іншай прадукцыяй, для вырабу якой неабходна знішчаць лясныя масівы.


На працягу многіх гадоў Нарвегія вядзе паслядоўную палітыку па абароне лесу. У 2015 годзе яна накіравала $1 млрд у Бразілію, на тэрыторыі якой расце каля 60% дажджавых лясоў Амазонкі. Інвестыцыі дапамаглі захаваць больш за 85 000 кв. кіламетраў трапічных лясоў. А ў агульнай складанасці за апошняе дзесяцігоддзе дзякуючы падтрымцы Нарвегіі і шэрагу іншых дзяржаў у бразільскай Амазоніі аб'ём вырубкі дрэў знізіўся больш чым на 75%. З 2011 па 2015 гады Нарвегія з тымі ж мэтамі выдзеліла іншай паўднёваамерыканскай краіне, Гаяне, $250 млн.

Тры гады таму Нарвегія дамовілася з Вялікабрытаніяй і Германіяй аб'яднаць намаганні, накіраваныя на памяншэнне аб'ёмаў вырубкі лясоў па ўсім свеце, а цяпер у краіне афіцыйна праводзіцца палітыка «нулявой цярпімасці» да гэтай сферы эканомікі. У прыватнасці, тут больш не закупляецца прадукцыя «ляснога паходжання». Як тлумачаць эколагі, папера ўжо даўно можа вырабляцца шляхам перапрацоўкі адходаў. Для атрымання паліва і будаўнічых матэрыялаў існуе мноства іншых крыніц, а неабходнасць пальмавага алею вельмі сумнеўная. Акрамя таго, дзяржаўны пенсійны фонд выключыў са свайго партфеля акцыі цэлюлоза-папяровых, вугальных і іншых кампаній, якія наносяць шкоду лясным масівам.

Па дадзеных Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF), штогод наша планета пазбаўляецца ад 120 000 да 150 000 кв. кіламетраў лесу. WWF прыводзіць нагляднае параўнанне: гэта супастаўна са знікненнем 48 футбольных палёў кожную хвіліну. 15% усіх выкідаў парніковых газаў — вынік знікнення лясоў. Высечка лясоў таксама павялічвае эрозію глебы, парушае кругаварот вады і ўплывае на жыццядзейнасць мільёнаў людзей.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».