Вы тут

«Разумны» касцюм будзе сачыць за станам уладальніка


Новае вынаходніцтва прадставіў на Міжнароднай канферэнцыі па нанаэнергетыцы і нанасістэмах член Кітайскай акадэміі навук Ван Чжунлінь. Разумны касцюм, створаны ім з калегамі, здольны самастойна ацэньваць стан здароўя ўладальніка дзякуючы ўплеценым у тканіну сэнсарам.


Гнуткія індыкатары і сэнсары, прымацаваныя да тканіны касцюма, здольныя замерваць тэмпературу цела гаспадара, самастойна манітораць хімічны баланс, сочаць за крывяным ціскам і спраўна фіксуюць шматлікія іншыя паказчыкі жыццядзейнасці арганізма. Інтэрвал, з якім гэтая інфармацыя сістэматызуецца і перадаецца на смартфон уладальніка, можна самастойна рэгуляваць з дапамогай праграмы. Яна ўмее не толькі структураваць і захоўваць інфармацыю, але і перадаваць патрэбныя даныя асабістаму ўрачу гаспадара — так чалавек заўсёды можа заставацца пад наглядам, нават калі ў гэты момант яго няма ў палаце або на прыёме. У аснове касцюма — гнуткі і эластычны трыбаэлектрычны нанагенератар, які кітайскія навукоўцы распрацавалі гэтым летам. Генератар ператварае сабраную падчас руху энергію ў электрычныя сігналы, дзякуючы чаму яго ўжо змаглі выкарыстаць у шэрагу іншых распрацовак

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.