Вы тут

Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніцтвам буйной кітайскай кампаніі


Сувязі з Кітаем падтрымліваюцца пастаянна і на розных узроўнях. Нягледзячы на адлегласць, нашы кантакты развіваюцца. Учора ў Палацы Незалежнасці прайшла сустрэча беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй праўлення і прэзідэнтам карпарацыі «Мідэа Груп» Фанам Хунбо.


— На беларускай зямлі вы заўсёды для нас жаданыя госці, — сказаў кіраўнік нашай дзяржавы. — Мы вельмі пільна, акуратна і трапятліва ставімся да пытанняў, якія трэба рашаць паміж Беларуссю і Кітайскай Народнай Рэспублікай. Сведчаннем таму з'яўляецца ваша кампанія.

Карпарацыя «Мідэа Груп» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў бытавой тэхнікі ў Кітаі і свеце. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў горадзе Шэндэ правінцыі Гуандун (найбольш развітая эканамічна правінцыя Кітая). Колькасць супрацоўнікаў — каля 130 тысяч чалавек. Сёння «Мідэа Груп» стварыла глабальную платформу, якая складаецца з больш чым 200 даччыных прадпрыемстваў, больш чым 60 замежных філіялаў і 12 стратэгічных бізнес-падраздзяленняў. Карпарацыя мае вытворчыя пляцоўкі, акрамя Кітая і Беларусі, у Італіі, Бразіліі, Аргенціне, Егіпце, Індыі, Японіі, В'етнаме, Тайландзе... Гадавая выручка «Мідэа Груп» перавышае 24 мільярды долараў.

«Мідэа Груп» прыйшла ў Беларусь з прамымі інвестыцыямі дзесяць гадоў таму. Разам з холдынгам «Гарызонт» кампанія наладзіла выпуск мікрахвалевых печаў, а пасля і воданагравальнікаў.

— Вы ўклалі свае фінансы, тэхналогіі, працуеце на экспарт, ствараеце працоўныя месцы. Такіх інвестараў мы вітаем, чакаем. Мы гатовы і надалей працаваць з імі — перш за ўсё з тымі, хто некалі адважыўся ўкласці свае сродкі ў эканоміку Беларусі, — запэўніў беларускі лідар кітайскага бізнесмена.

Станоўча кіраўнік дзяржавы ацаніў і той факт, што кампанія збіраецца пашыраць сваю прысутнасць у нашай краіне. Прынамсі, для Беларусі ў супрацоўніцтве з любымі канструктыўна настроенымі замежнымі партнёрамі галоўнае — узаемная выгада.

— Мы гатовы падтрымаць на аналагічных асновах любы ваш праект, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Можаце быць упэўнены, што мы працягнем аказваць усямерную падтрымку садзейнічанню і развіццю партнёрскіх адносін. Як прынята лічыць у кіраўніцтве Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі, мы — «жалезныя браты». Наш узровень супрацоўніцтва — адзін з самых высокіх у свеце.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся: яму цікава даведацца меркаванне кіраўніцтва кітайскай карпарацыі пра ўмовы працы ў нашай краіне.

— Я гатовы выслухаць любыя прапановы наконт далейшага развіцця ўзаемнага супрацоўніцтва і вашых перспектыўных
праектаў у Беларусі, — запэўніў Прэзідэнт. — Вы заўсёды знойдзеце не толькі разуменне з боку кіраўніцтва нашай краіны, але і ўсялякую падтрымку. Я гатовы адказаць на любыя пытанні, якія хвалююць нашых кітайскіх сяброў.

Фан Хунбо адзначыў, што задаволены вынікамі работы ў Беларусі на працягу апошніх дзесяці гадоў. Таксама ён расказаў пра намер пазіцыянаваць Беларусь у якасці базы, якая будзе пакрываць у далейшым усе краіны СНД. «Мідэа Груп» плануе развіваць ужо існуючыя вытворчасці мікрахвалевых печаў і воданагравальнікаў у нашай краіне, акрамя гэтага, запланавана вытворчасць іншай бытавой тэхнікі, такой як халадзільнікі і пральныя машыны.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Надзейнае партнёрства ва ўсім

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».