Вы тут

Як паводзіць сябе настаўніку ў сацыяльных сетках?


29—30 лістапада ў сталіцы на базе Falcon Club пройдзе міжнародная спецыялізаваная навукова-тэхнічная выстава-форум "Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі" (ІTE-2017).


 

Падчас двухдзённага форуму (а гэта першае мерапрыемства ў краіне такога маштабу ў галіне адукацыі), будзе абмяркоўвацца шмат праблемных пытанняў  і тэм, у прыватнасці, інтэграцыя педагагічных і інфармацыйных тэхналогій ва ўмовах лічбавай трансфармацыі адукацыі, яе ўплыў на кампетэнцыі педагагічных работнікаў, мультымедыйныя і інтэрактыўныя тэхналогіі ў адукацыі, выкарыстанне робататэхнікі для навучання школьнікаў, камп’ютарная лінгвістыка, асаблівасці выкарыстання сацыяльных медыя ў працэсе навучання, адказныя паводзіны настаўнікаў у сацыяльных сетках, інфармацыйна-камунікацыйныя паслугі і сэрвісы і многія іншыя.  

Гасцей форуму чакаюць лекцыі, трэнінгі, семінары, круглыя сталы плюс выстава, дзе будуць дэманстравацца магчымасці сучасных інфармацыйных тэхналогій.

На думку брэнд-дырэктара платформы электронных сэрвісаў для адукацыі "Znaj.by" Аляксандра Цеплякова, правядзенне выставы-форуму дазволіць зрабіць велізарны крок наперад у інфарматызацыі галіны, а таксама ў дасягненні мэтаў, пастаўленых Дзяржаўнай праграмай развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016—2020 гады. "Да тэрміну яе рэалізацыі засталося, фактычна, два гады, і толькі актыўнае ўзаемадзеянне Міністэрства адукацыі з усімі ўдзельнікамі працэсу лічбавай трансфармацыі, і ў першую чаргу, з бізнесам у сферы IT-тэхналогій, дазволіць дамагчыся неабходных змяненняў і вынікаў", — адзначыў эксперт.

Арганізатарам міжнароднай выставы–форуму ITE-2017 выступілі Міністэрства адукацыі і Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр міністэрства.

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах выставы-форуму бясплатны, але папярэдне трэба зарэгістравацца на сайце іte.unіbel.by.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».