Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы


Месяц таму нашу краіну з афіцыйным візітам наведаў Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура. Падчас сустрэчы з беларускім лідарам было пацверджана агульнае жаданне аднавіць супрацоўніцтва.


А ўчора падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэзідэнтам па пытаннях планавання — міністрам планавання Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Рыкарда Менэндэсам сярод іншых пытанняў абмяркоўваўся візіт кіраўніка нашай дзяржавы ў Каракас — ужо ў 2018 годзе.

— Не хаваю: чакаў гэтай сустрэчы, — прызнаўся беларускі лідар на пачатку размовы. — Перш за ўсё, каб павіншаваць вас з пераканаўчай перамогай на паказальных рэгіянальных выбарах. Я вас вельмі моцна прашу: перадайце майму сябру Прэзідэнту Венесуэлы віншаванні ў сувязі з гэтым. Усё ідзе так, як і павінна ісці. Камусьці ваша перамога не падабаецца, і яны робяць спробы парушыць тую кансалідацыю, якая намецілася ў грамадстве Венесуэлы.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, не трэба гэтаму надаваць надзвычайнае значэнне. Наша краіна гэта таксама перажыла. Але прыйдзе час — і ў свеце зразумеюць ролю Венесуэлы.

— Вы вельмі хутка пераадолееце гэтыя перашкоды ў сувязі з тым, што ў апошнія гады, нават месяцы, свет катастрафічна хутка мяняецца, — упэўнены Прэзідэнт. — Галоўнае, каб вы былі адзінымі ў Венесуэле і верылі ў сваю перамогу.

Што да нашых двухбаковых адносін, яны ў палітычных, дыпламатычных сферах як былі, так і застаюцца сяброўскімі і брацкімі, запэўніў беларускі лідар венесуэльскага госця:

— Яшчэ раз хачу пацвердзіць: усё, што мы сёння маем, усё, што мы сёння можам, мы гатовы пакласці на чашу вашага поспеху ў Венесуэле.

Паміж лідарамі дзвюх краін была дамоўленасць стварыць «дарожную карту» па паглыбленні двухбаковага беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва.

— Ужо ў найбліжэйшы час, а дакладна — падчас майго візіту ў Венесуэлу — мы зможам значна прасунуцца ў нашых адносінах і не толькі зацвердзіць гэтую «дарожную карту» — мы ўжо пачнём яе рэалізоўваць, — паабяцаў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі ёсць тое, што патрэбна Венесуэле — у поўным аб'ёме. А ў Венесуэле ёсць тое, што патрэбна нам.

— І мы на гэтым месцы нават можам нешта зарабіць, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Я думаю, гэта трэба пакласці ў аснову нашых дамоўленасцяў і «дарожнай карты».

Рыкарда Менэндэс паведаміў, што венесуэльскі лідар вялікую ўвагу ўдзяліў падрыхтоўцы і правядзенню бягучага візіту. Па яго словах, тыя кірункі, праекты, якія абмяркоўваліся каля месяца таму на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Нікаласа Мадуры, зараз распрацоўваюцца.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Дарожная карта» на падыходзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.