Вы тут

Лі Кэцян сустрэўся з Уладзімірам Пуціным


 Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у Крамлі сустрэўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 


Лі Кэцян, у першую чаргу, перадаў Уладзіміру Пуціну сардэчнае прывітанне і найлепшыя пажаданні ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Лі Кэцян заявіў, што неўзабаве пасля завяршэння ХІХ з'езда КПК Сі Цзіньпін і Уладзімір Пуцін правялі паспяховую сустрэчу ў в'етнамскім Дананге. Кітайска-расійскія ўсебаковыя адносіны стратэгічнага ўзаемадзеяння і партнёрства стабільна развіваецца. Лі Кэцян адзначыў, што цяпер эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін паглыбляецца. Бакі працягваюць развіваць супрацоўніцтва ў такіх традыцыйных сферах, як гандаль, эканоміка, энергетыка, авіяцыя, транспартная інфраструктура, абсталяванне і вытворчыя магутнасці, сельская гаспадарка. Дасягнуты таксама прагрэс ва ўзаемадзеянні ў сферы лічбавай эканомікі, навукова-тэхнічных інавацый, паміж сярэднімі і малымі прадпрыемствамі, што азначае наяўнасць велізарных перспектыў і шырокіх магчымасцяў для міждзяржаўнага супрацоўніцтва.

Кітай мае намер узмацняць сутыкоўку ініцыятывы "Пояса і шляху" з Еўразійскім эканамічным саюзам, разгортваць супрацоўніцтва ў традыцыйных і новых галінах, паглыбляць засваенне патэнцыялу Далёкага Усходу і пашыраць трансгранічны гандаль. Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай мае намер сумесна з расійскім бокам умацоўваць кантакты і каардынацыю па міжнародных справах, цесна супрацоўнічаць у рамках ШАС і іншых шматбаковых фарматах, сумесна дапамагаць дасягненню прагрэсу на аснове стабільнасці рэгіянальнага супрацоўніцтва і прыкладаць канструктыўныя намаганні для мірнага развіцця ўсяго свету. 

Уладзімір Пуцін вітаў прыезд Лі Кэцяна для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін-членаў ШАС. Ён заявіў, што Кітай і Расія падтрымліваюць частыя кантакты і сувязі на высокім узроўні, што ў поўнай меры адлюстроўвае стабільнасць і высокі ўзровень развіцця двухбаковых адносін. Урады і адпаведныя механізмы супрацоўніцтва дзвюх краін адыграюць важную кіруючую ролю ў практычным супрацоўніцтве дзвюх краін. Цяпер адзначаюцца спрыяльныя тэндэнцыі росту аб'ёмаў расійска-кітайскага гандлю, таксама актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, транспартнай інфраструктуры, сельскай гаспадаркі і паміж рэгіёнамі. Еўразійскі эканамічны саюз і ініцыятыва "Пояса і шляху" дапаўняюць адна адну, і расійскі бок спадзяецца, што бакі змогуць паспяхова састыкаваць гэтыя стратэгіі развіцця і ў яшчэ большай ступені рэалізоўваць прынцып узаемнай выгады і агульнага выйгрышу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.