Калі святочны настрой яшчэ не дабраўся да вас, самы час падарыць сабе і свайму дзіцяці добрую чароўную казку. Прапануем вам 10 самых яркіх дзіцячых шоу адыходзячага года, на якія яшчэ ёсць квіткі ў касах.
Дзе: Беларускі дзяржаўны цырк (пр-т Незалежнасці, 32)
Калі: з 15 снежня па 14 студзеня
Колькі каштуе: ад 5 р.
Беларускі дзяржаўны цырк запрашае гледачоў усіх узростаў акунуцца ў атмасферу чараўніцтва разам з героямі «Навагодняй казкі». Дзеля выратавання любімага свята яны пройдуць праз мноства выпрабаванняў, будуць змагацца са злымі сіламі і сустрэнуцца з сапраўдным Дзедам Марозам.
У святочнай праграме вас чакаюць дрэсіраваныя сабачкі, малпы, вярблюды, ламы і поні. А таксама акрабаты, паветраныя гімнасты, асілкі і клоуны.
Дзе: КЗ «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 5)
Калі: 16-17, 23-25, 30 снежня
Колькі каштуе: ад 5 р.
Тэатр MIMOZA і рэжысёр Вольга Прохарава прадстаўляюць спектакль для ўсёй сям'і «Дзед Мароз мяняе прафесію», дзе можна і пасмяяцца, і нават паплакаць, але толькі ад шчасця.
Дзе: Тэатр юнага гледача (вул. Энгельса, 26)
Калі: з 20 снежня па 2 студзеня
Колькі каштуе: ад 5 р.
Кікімара, скажам прама, не самая прыгожая жыхарка Чароўнага лесу. Але для лесуна Лёхі яна лепш за ўсіх. Любое жаданне Кікімары ён гатовы выканаць. А ў яе ёсць даўняя мара — ператварыцца ў Снягурку, унучку самога Дзеда Мароза!
А сапраўдная Снягурка тым часам павінна сустрэць важнага госця: сказаць яму добрыя словы і праводзіць да Дзеда Мароза як мага хутчэй, бо госць дужа спяшаецца, таму што ён — сам Новы год.
Акрамя прадстаўлення малых чакае салодкі падарунак і танцы каля ёлкі!
Дзе: Палац Рэспублікі (пл. Кастрычніцкая, 1)
Калі: з 21 снежня па 7 студзеня
Колькі каштуе: ад 8 р.
Што рабіць, калі ты наследнік сямейства Ліс, але ненавідзіш хітрасць і хлусню? Што рабіць, калі сябруеш з цудоўным куранём? Што рабіць, калі ўсе сямейныя традыцыі і ўклад жыцця супраць цябе? Выйсце адно: быць сумленным, адкрытым і з гарачым сэрцам!
Блокбастар «Куры не/супраць Ліс» спадабаецца не толькі дзецям, але і іх бацькам.
Дзе: Палац Рэспублікі (пл. Кастрычніцкая, 1)
Калі: з 22 снежня па 6 студзеня
Колькі каштуе: ад 6 р.
У гэтым годзе на сцэне галоўнай канцэртнай пляцоўкі краіны пакажуць новую і незвычайную казку «Выкрадальнікі часу». Гасцей будуць чакаць прыгоды, песні, вясёлыя танцы, інтэрактыў, ну і, канешне, сам Дзед Мароз!
Дзе: цэнтр экатурызма «Станькава» (в. Станькава)
Калі: з 22 снежня па 7 студзеня
Колькі каштуе: 7 р., дзецям да 3 год — бясплатна
Райдэр, Гоншчык і Скай, радуючыся гасцям, падрыхтавалі мноства гульняў і забаў, як раптам выявілася страшнае: Дзед Мароз даслаў ліст, які паведамляе жахлівую навіну: знік механізм ад старадаўняга гадзінніка, час спыніўся і Новы год не можа наступіць!
У кошт уваходзіць навагодняе прадстаўленне і наведванне заасаду.
Дзе: аквапарк «Лебядзіны» (пр-т Пераможцаў, 120)
Калі: з 23 снежня па 7 студзеня
Колькі каштуе: 30 р. — дзеці, 20 р. — дарослыя
Вас чакаюць вясёлыя навагоднія забавы — святочная анімацыйная праграма з карагодамі, гульнямі ў незвычайныя снежкі, загадкамі, пераўвасабленнямі ў казачных герояў, шоу мыльных бурбалак, аквагрымам і караоке, а таксама салодкія падарункі.
Пасля святочнай праграмы дзеці і дарослыя змогуць пакатацца з горак і паплаваць у басейне (у кошт уключаны дзве гадзіны адпачынку ў акваторыі).
Дзе: Чыжоўка-Арэна (вул. Ташкенцкая, 19)
Калі: 24 снежня, 14:30 і 18:00
Колькі каштуе: ад 15 р., дзецям да 5 год — бясплатна
Героі казкі, любімыя многімі пакаленнямі, набудуць новыя абліччы, блізкія сучасным дзецям, а добра вядомыя песні Трубадура, Прынцэсы і Караля выклічуць настальгію ў іх бацькоў.
Новае гучанне песням надаў уладальнік прэміі «Эмі», кампазітар Эдвін Мартан, а пераможца «Еўрабачання-2008» Дзіма Білан і спявак Аляксандр Рэва агучылі галоўных герояў.
Дзе: Мінскі лядовы палац спорту (вул. Прытыцкага, 27)
Калі: 24 снежня, 11:00, 14:00, 17:00
Колькі каштуе: ад 13.50 р.
Спецыяльна для казкі былі створаны неверагодныя па маштабах дэкарацыі: гіганцкі кацёл з бурлівай вадкасцю, хадзячыя дрэвы і калючкі, крыштальная скрыпка, ледзяны камяк, замак, які рухаецца, і велізарны чырвоны цмок. Да дробязяў прапрацавана каля сотні аўтарскіх касцюмаў герояў.
У галоўнай ролі — Аляксандр Мінёнак, лаўрэат дзіцячай «Новай хвалі», прадстаўнік Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні-2016», удзельнік групы «Nebo5».
Дзе: Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)
Калі: з 26 снежня па 6 студзеня
Колькі каштуе: 8 р.
Галоўная гераіня мюзікла — Снежная каралева — шукае жонку свайму сыну прынцу Берасцянку. Агледзіны нявест і становяцца адпраўным момантам наступных прыгод галоўных герояў казкі: Снягуркі, прынца, мадам Вечнай мерзлаты, Ледзяной груды, прынцэсы Снежнай завеі, Паўночнага ззяння і, канешне, Дзеда Мароза.
Навагодні сіквэл створаны па матывах знакамітай казкі Ханса Крысціяна Андэрсана «Снежная каралева».
Пасля паказу спектакля пройдзе гульнявая праграма ля ёлкі.
Ганна БАГІНО
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.