Вы тут

Аператыўнікі перакрылі два каналы пастаўкі ікры з Расіі


Агулам канфіскавана каля 2,5 тысячы бляшанак, паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота: geocaching.com

Спачатку ў міліцыю паступіла аператыўная інфармацыя аб тым, што на тэрыторыі рынку, які знаходзіцца па вуліцы Ясеніна ў Мінску, адбываецца незаконная рэалізацыя чырвонай ікры, прывезенай з Расіі. Пасля быў устаноўлены яшчэ адзін факт нелегальнай рэалізацыі ікры крупчастай ласосевай. Усяго канфіскавана каля 2,5 тысячы бляшанак ікры на агульную суму каля 50 тысяч рублёў.

Супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама і Кастрычніцкага РУУС сталіцы ў выніку аператыўных мерапрыемстваў ўстанавілі, што ў складскім памяшканні на рынку ў парушэнне дзеючага заканадаўства 61-гадовы мужчына рэалізоўвае чырвоную ікру.

Падчас агляду склада аператыўнікі канфіскавалі больш за дзве тысячы бляшанак ікры на суму звыш 40 тысяч рублёў. Пацвярджаюць дакументаў на тавар не было, таксама ён не меў кантрольных (ідэнтыфікацыйных) знакаў Рэспублікі Беларусь.

У момант правядзення працэсуальных дзеянняў мужчына адмаўляў той факт, што займаецца продажам ікры, казаў, што не мае паняцця, адкуль яна ўзялася на яго складзе. Наўмысна правакаваў праваахоўнікаў на канфлікт, прыцягваючы ўвагу іншых прадаўцоў і пакупнікоў. Выклікаў пасля гэтага сваякоў, спадзяваўся, што яны дапамогуць. Замест таго, каб разабрацца ў сітуацыі, яны патэлефанавалі на спецлінію 102 і выклікалі міліцыю, сказаўшы, што іх збіваюць і спрабуюць абрабаваць. Аднак нарад, які прыбыў, не зафіксаваў ні рабавання, ні збіцця.

Высветлілася, што мужчына з'яўляецца работнікам ТАА, якое займаецца продажам рыбнай прадукцыі на рынку. Кіраўнік гэтага ТАА — яго жонка. Дарэчы, міліцыі жанчына таксама казала, што ёй невядома, адкуль з'явілася ікра у яе краме.

У дачыненні да мужчыны складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, а таксама за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў.

29 лістапада па праспекце Незалежнасці аператыўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўстаноўлены яшчэ адзін факт нелегальнай рэалізацыі ікры крупчастай ласосевай. Ікра прывезена з Расіі, не была маркіравана кантрольнымі знакамі Рэспублікі Беларусь. Канфіскавана 456 бляшанак, агульным коштам 9120 рублёў.

Займаўся такой супрацьпраўнай дзейнасцю 31-гадовы дырэктар ПГУП, якога аператыўнікі затрымалі па прыездзе з Расіі ў Мінск. Прадаваць свой тавар ён планаваў “з рук”.

У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае накладанне штрафу ў памеры да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?