Вы тут

Ва Уруччы адкрылі новы павільён з кавярняй і бясплатным Wі-Fі


На вул. Гінтаўта, 12 адкрыўся 51-ы па ліку сучасны гандлёвы павільён РУП «Белсаюздрук». У прасторнай гандлёвай зале плошчай 27 квадратных метраў да паслуг наведвальнікаў прапануецца шырокі выбар перыядычных выданняў, канцылярскіх тавараў, кніжнай прадукцыі. Таксама тут прадстаўлены дзіцячыя кнігі, сувеніры, цацкі і многія іншыя тавары.


Першыя пакупнікі сталічнага гандлёвага аб’екта.

Асаблівасць новага аб'екта — інтэграваная кавярня. У асартыменце 4 віды натуральнай кавы, чорны і зялёны чай па вельмі дэмакратычных коштах.

Як адзначыла начальнік аддзела гандлю адміністрацыі Першамайскага раёна Марыя СЛАБКО, аб'екты такога фармату задавальняюць мінчан. Да таго ж прагляд і чытанне перыядычных выданняў можна сумясціць з піццём кавы, а гэта для пакупніка вельмі зручна.

Cпецыяліст па маркетынгу РУП «Белсаюздрук» Яўген Вялічка разам з начальнікам аддзела гандлю адміністрацыі Першамайскага раёна Марыяй Слабко.

Для наведвальнікаў былі падрыхтаваныя падарункі і сюрпрызы ад кампаній і партнёраў, якія раздалі падчас урачыстага адкрыцця. Першыя сто наведвальнікаў кубачак амерыкана і эспрэса атрымалі ў якасці падарунка. А з 29 лістапада па 6 снежня будзе дзейнічаць акцыя: пры пакупцы тавару ў павільёне на агульную суму ад 3 рублёў даецца зніжка 10% у цырульні «Эдэльвейс» па вул. Гінтаўта, 12А. Таксама пры пакупцы кавы, капучына можна атрымаць бісквітнае пірожнае бясплатна. І самых маленькіх наведвальнікаў чакае сюрпрыз. У падарунак дашкаляты атрымаюць часопіс «Шустрик» выдавецтва «Шапокляк».

У пачатку наступнага года запланавана адкрыццё яшчэ трох павільёнаў з кавярнямі. У студзені — лютым яны будуць устаноўлены на вуліцах Русіянава, Вадалажскага і праспекце Ракасоўскага.

Ганна ЗАНКАВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.