Вы тут

Як вярнуць замежную маёмасць?


— Я пяць гадоў была замужам за італьянцам. Жылі ў Неапалі, набылі там за грошы мужа невялічкую кватэру, нарадзілі сына. Пасля мы скасавалі шлюб, я з малым вярнулася на радзіму. Ці маю я нейкае права на тую маёмасць і ці можа наш сын разлічваць на спадчыну італьянскага бацькі? Вольга Д., г. Мінск.


На пытанне адказвае Марына ЖАНДАРАВА, начальнік аддзела выканання міжнародных дагавораў упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Беларусі:

— Права на замежную маёмасць, згодна з дагаворамі аб прававой дапамозе, рэгулюецца законамі дзяржавы, на тэрыторыі якой яна знаходзіцца. Дагаворы аб прававой дапамозе рэгулююць вялікі спектр пытанняў: прызнанне дзеяздольным ці адсутным без вестак, устанаўленне факта смерці, заключэнне або скасаванне шлюбу, вызначэнне асабістых і маёмасных праваадносін мужа і жонкі, бацькоў і дзяцей у змешаных шлюбах, атрыманне спадчыны, прызначэнне апекі, кампенсаванне шкоды і іншыя.

Узнікненне або спыненне права ўласнасці ці іншага маёмаснага права на маёмасць абумоўліваецца законам краіны месца знаходжання гэтай маёмасці на той момант, калі меліся абставіны, што сталі падставай такога права. Калі ж маёмасць з'яўляецца прадметам здзелкі, то ўзнікненне ці спыненне права ўласнасці вызначаецца законам краіны, дзе яна была здзейснена (калі іншае не прадугледжана пагадненнем бакоў).

А вось права ўласнасці на транспартныя сродкі, якія падлягаюць унясенню ў дзяржаўныя рэестры, вызначаецца, напрыклад, законам дзяржавы, дзе гэты сродак зарэгістраваны.

Дзякуючы міжнародным дагаворам беларусы могуць атрымаць замежную спадчыну на тых жа ўмовах і ў тым жа аб'ёме, што і ўласныя грамадзяне краіны. Права атрымання ў спадчыну вызначаецца законам апошняй краіны, дзе жыў спадчынадавец. У дачыненні да нерухомай маёмасці дзейнічаюць законы краіны, дзе яна знаходзіцца.

Шаноўныя чытачы, калі ў вас узніклі пытанні юрыдычнага характару, дасылайце іх на наш паштовы або электронны адрас sіdаrоk@zvіаzdа.bу. У «Прававой гасцёўні» разам са спецыялістамі Мінюста і іншых ведамстваў мы будзем шукаць на іх адказы.

Загаловак у газеце: Твая — мая — дзяржаўная спадчына

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».