Вы тут

Раім схадзіць


Выстава Сяргея Шнурава, спектакль «Людзі на балоце», паказ аўтарскага кіно, выстава вырабаў ручной працы «Млын» і фестываль шакаладу і кавы — афіша «Звязды» з 4 па 10 снежня​.


«Рэтраспектыва брэндрэалізму» (18+)

Дзе: НЦСМ на Някрасава (вул. Някрасава, 3)

Калі: па 14 студзеня

Колькі каштуе: 20 р.

Брэндрэалізм — кірунак у мастацтве, прадметам якога з'яўляюцца не рэальныя аб'екты, а структура рэальнасці, у якой яны знаходзяцца. Брэндрэалізм быў абвешчаны ў 2007 годзе музыкантам і мастаком Сяргеем Шнуравым. У гэтым годзе рэтраспектыва адзначае дзесяцігоддзе напрамку.

Мастацтва брэндрэалізму не павінна быць прыгожым, не павінна несці ні дабра, ні зла, не павінна быць парадаксальным. Яно не прэтэндуе на вытанчаную іранічнасць. Яно нічым нікому не абавязана і нікому нічога не павінна. Яно свабодна як прырода і стваральнік чалавечы дух, для якога загадзя смешны любы надзьмуты сур'ёзнасцю пастулат, а нешта, што ўяўляецца поўнай лухтой, раптам можа быць асэнсавана як сур'ёзнае.

Сярод арт-аб'ёктаў музыканта ёсць такія, што ўспрыняць іх складана: па-першае, з этычнага боку, па-другое, з пункту гледжання логікі. Гледачы ўжо паспрабавалі параўнаць Шнурава з Эндзі Уорхалам.

Работы, прадстаўленыя ў Мінску, былі створаны ў апошнія два гады. Многія ранейшыя арт-аб'екты і карціны ўжо скуплены калекцыянерамі, таму паказаць іх аўтар не можа.  


Спектакль «Людзі на балоце»

Дзе: тэатр імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7)

Калі: 6 снежня, 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

«Палескую хроніку» Івана Мележа называюць беларускім нацыянальным эпасам. У творы на фоне драматычных падзей мінулага стагоддзя разгортваюцца сцэны народнага жыцця, узнімаюцца спрадвечныя пытанні быцця і пошуку шчасця, якое для адных — у каханні і сям'і, для іншых — ва ўладзе і дабрабыце.

Адмыслова для пастаноўкі Аляксандр Гарцуеў стварыў уласную інсцэніроўку рамана. Ранейшая, па словах рэжысёра, была добрая, але адпавядала свайму часу і мела моцны сацыяльны кантэкст. Цэтральнае месца новай інсцэніроўкі займае трохкутнік Яўхім — Ганна — Васіль.


Паказ аўтарскага кіно

Дзе: прастора Event Space (вул. Кастрычніцкая, 16а)

Калі: 6 снежня, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

6 снежня ў прасторы Event Space адбудзецца творчы вечар, прысвечаны беларускаму аўтарскаму кіно.

Будуць паказаныя дзве кароткаметражныя карціны, якія заваявалі ўзнагароды на міжнародных кінафестывалях. Пасля прагляду кожнага фільму адбудзецца яго абмеркаванне з рэжысёрам і здымачнай групай. 


Выстава аўтарскіх вырабаў «Млын»

Фота: БЕЛТА

Дзе: «БелЭкспа» (пр-т Пераможцаў, 14)

Калі: 8-10 снежня

Уваход: 3 р.

Больш за 500 таленавітых майстроў, мастакоў і дызайнераў з усёй Беларусі з'едуцца ў Мінск, каб паказаць, над чым яны месяцамі працавалі ў сваіх майстэрнях.

Усяго на тры дні выставачны павільён ператворыцца ў казачны горад, дзе можна будзе набыць аўтарскія ўпрыгажэнні і вопратку, лялькі і цацкі, прадметы інтэр'еру, а таксама сувеніры і падарункі да Калядаў і Новага года.

Акрамя гэтага, прапануем вам 9 навагодніх кірмашоў Мінска, якія будуць праходзіць у сталіцы ў снежні.


Фестываль шакаладу і кавы «Фабрыка»

Дзе: ГЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: 9-10 снежня, 11:00

Уваход: 2 р.

Фестываль збярэ на адной пляцоўцы майстэрні і студыі шакаладу, кандытарскія і пякарні, кафэ і рэстараны, шакаладныя буцікі і дыстрыб'ютараў кававых і кандытарскіх брэндаў.

Гурманаў чакаюць дэгустацыі, выстава незвычайных тартоў, майстар-класы па шакаладным рамяству, знаёмства з трэндамі індустрыі, шакаладны мастацкі перфоманс, камфортная зона, дзе можна будзе выпіць кавы, інтэрактыўная фотазона.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».