Вы тут

Прэмія Феміды ўручана найлепшым юрыстам Беларусі


У звычайным жыцці пракурор з аднаго боку працэсу, адвакат — з другога, суддзя — на сваім месцы. А свята юрыста — адзіны дзень у год, калі яны ўсе збіраюцца разам, спакойна размаўляюць і абменьваюцца меркаваннямі. Такую думку выказаў Валерый МІЦКЕВІЧ, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта на ўручэнні найвышэйшай юрыдычнай узнагароды краіны — прэміі Феміды — найлепшым юрыстам Беларусі.


Дзень юрыста, зацверджаны Беларускім саюзам юрыстаў, традыцыйна, ужо 20-ы раз, адзначаецца ў першую нядзелю снежня. Статуэтка багіні правасуддзя ўручаецца за ўклад у стварэнне дэмакратычнага грамадства і развіццё інстытутаў прававой дзяржавы.

— За апошнія гады ў краіне праведзены сур'ёзныя судова-прававыя рэформы, змяніліся функцыі некаторых дзяржаўных органаў. Гэта звязана з развіццём грамадскіх адносін і адаптацыяй функцый юрыдычнай галіны да тых ўмоў, у якіх працуе краіна, — адзначыў міністр юстыцыі Алег СЛІЖЭЎСКІ.

Ён падкрэсліў, што сучасным юрыстам важна не толькі глыбока валодаць нацыянальным заканадаўствам, але і мець высокі інтэлект, уменне гібка мысліць і адаптавацца да зменлівай сітуацыі.

— Прававая культура неадрыўна звязана з прававой адукаванасцю, і год ад году яна расце. Саюз юрыстаў прыкладае да гэтага ўсе намаганні, — лічыць Валерый Міцкевіч. — Беларусы славяцца тым, што яны вельмі законапаслухмяныя. Але, каб прытрымлівацца законаў, іх трэба ведаць. І для гэтага трэба, каб нехта расказаў пра заканадаўства і тое, як яно павінна выконвацца. Пры гэтым яшчэ трэба, каб яно было правільна напісана і прынята. Ва ўсіх гэтых момантах актыўная роля належыць членам саюза юрыстаў.

Сённяшнія спецыялісты юрыдычных спецыяльнасцяў актыўна ўплывалі на падрыхтоўку нарматыўна-прававых актаў аб лібералізацыі бізнесу, якія датычацца развіцця сярэдняга і малога прадпрымальніцтва ў краіне. Яны актыўна ўдзельнічаюць і ў выбарчым працэсе.

Сёлета найлепшыя юрысты краіны атрымалі статуэткі Феміды ў дзесяці намінацыях. А дырэктару Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці Марыі Базылік намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ўручыў медаль «За працоўныя заслугі».

Ірына СІДАРОК

sidarok@zviazda.by

Загаловак у газеце: Феміда для найлепшых

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.