Вы тут

Дабрачынная навагодняя акцыя «Нашы дзеці» стартуе 11 снежня


Да яе правядзення падключацца 90 міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх аб'яднанняў. Ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны з 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018-га адбудуцца навагоднія ранішнікі. У іх прымуць удзел больш як 15 тысяч дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, чые бацькі загінулі пры выкананні службовых абавязкаў.


«Радуе, што да дабрачыннай навагодняй акцыі падключаецца ўсё грамадства, — адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена ГАЛАЎНЁВА. — Мы назіраем пазітыўную тэндэнцыю, калі некаторыя фізічныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі аказваюць дапамогу ў правядзенні навагодніх свят, арганізуюць свае акцыі, робяць ахвяраванні».

Святочныя мерапрыемствы адбудуцца ва ўсіх малых і вялікіх населеных пунктах. Галоўная ж ёлка краіны пройдзе ў Палацы Рэспублікі ў Мінску, сюды запрошаны 2370 дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Рыжскай беларускай школы, беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе.

Надзея ДРЫЛА

dryla@zviazda.by

Загаловак у газеце: Свята для ўсіх

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.