Вы тут

Вызначаны кампаніі, якія ствараюць найлепшыя ўмовы для персаналу


Завяршыўся конкурс “Работадаўца года-2017”. Вызначаны кампаніі, дзе ствараюцца найбольш спрыяльныя ўмовы для персаналу. Амаль паўгода цягнуўся адбор кандыдатаў. Найлепшых вызначалі з дапамогай інтэрнэт-галасавання і работы экспертнага савета і арганізатара конкурсу — адукацыйнага цэнтра “Лідар”.


Галоўны прыз — Гран-пры — атрымала кампанія “Гейм Стрым”, якая распрацоўвае камп’ютарныя гульні і праграмнае забеспячэнне. Першае месца заняў “БПС-Ашчадбанк”, другое — “Яндэкс”, трэцяе — вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”, чацвёртае — гасцініца “Пекін-Мінск”.

Выбіраліся таксама найлепшыя работадаўцы ў галіновых намінацыях. Так, у сферы фінансаў спрыяльныя ўмовы для супрацоўнікаў стварае “Беларусбанк”, “Альфа-банк”, “Тэхнабанк”, “Банк развіцця РБ”. У лёгкай прамысловасці гэта фабрыка “Фармэль”, кіруючая кампанія холдынгу “Беларуская гарбарна-абутковая кампанія “Марка”, “Белвест”, у вытворчасці касметыкі — “ВІТЭКС”, парфюмерна-касметычная фабрыка “Модум — наша касметыка” і “БелорДызайн”.

У медыцыне і фармацэўтыцы найлепшымі работадаўцамі сталі “ЛАДЭ”, “Экамедсэрвіс”, “Інтэрфармакс”, “Белмедпрэпараты” і “Ніка Фармацэўтыка”. А ў сферы культуры і мастацтва найбольш камфортныя ўмовы для персаналу ствараюць Нацыянальны мастацкі музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балету, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

З поўным спісам пераможцаў галіновых і рэгіянальных намінацый можна азнаёміцца на сайце арганізатара конкурсу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».