Сёння дадзены старт серыі рэспубліканскіх семінараў, на якіх будуць абмяркоўвацца пытанні работы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты і рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Пра гэта расказала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія ЯРМОШЫНА напярэдадні рэспубліканскага семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета.
— Учора, па сутнасці, былі ўтвораны галоўныя выбарчыя камісіі на дадзеных выбарах — акруговыя. Мы знаходзімся напярэдадні самага галоўнага і публічнага этапу выбараў — вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, грамадзяне ўжо прыносяць заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп, — адзначыла Лідзія Ярмошына. — Кампанія ідзе спакойна, скаргаў няма. Ёсць звароты з нагоды тлумачэння заканадаўства.
Усе пытанні на будучых выбарах маюць першараднае значэнне, таму людзі, якія задзейнічаны ў іх арганізацыі, павінны быць падрыхтаваны, упэўнена старшыня Цэнтрвыбаркама.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.