Вы тут

Нагадаем аб плане, згодна з якім рэалізуецца электаральны працэс


Нагадаем аб каляндарным плане, згодна з якім рэалізуецца электаральны працэс. Так, да 24 лістапада былі створаны тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, а да 4 снежня — акруговыя. Далей, да 16 снежня, будуць арганізаваны ўчасткі для галасавання, а да 3 студзеня — участковыя выбарчыя камісіі.


У Гродзенскай вобласці ўтворана 60 акруговых камісій па выбарах у Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў, у складзе кожнай — 11 чалавек. Як паведамляе БЕЛТА, 2 снежня прайшло сумеснае пасяджэнне прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

— У склад камісій былі абраныя тыя, хто зможа правесці выбарчую кампанію кампетэнтна і арганізавана, — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Валерый Клімовіч.

Розныя арганізацыі праяўляюць немалую цікавасць да выбараў — дастаткова сказаць, што ў акруговыя камісіі ўвайшлі прадстаўнікі камуністаў, «Белай Русі», «БРСМ», Беларускага саюза жанчын, Беларускага фонду міру і многіх іншых.

Склад 60 акруговых камісій зацверджаны і ў Віцебску.

— Найбольшую актыўнасць тут праявілі грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі — больш за 60% ад агульнай колькасці заяў. Заявы ад працоўных калектываў складаюць 9,9%. Шляхам збору подпісаў грамадзян пададзена 29,5% заяў, — расказаў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

Што датычыцца Брэста, то прэзідыумы Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта на сумесным пасяджэнні таксама зацвердзілі склады акруговых выбарчых камісій. Цікавы факт — само мерапрыемства адбылося ў фармаце відэаканферэнцыі. Тут выбары пройдуць у 57 акругах. У складзе акруговых камісій — 759 прадстаўнікоў, з іх 99 вылучана працоўнымі калектывамі, 227 — грамадзянамі шляхам падачы заяў, 46 — палітычнымі партыямі, а 387 — грамадскімі аб'яднаннямі.

Што да беларускай сталіцы, то тут створана дзевяць раённых выбарчых камісій па выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, якія і ажыццяўляюць паўнамоцтвы акруговых. У кожнай — па 13 чалавек, усяго ж налічваецца 117 членаў, тады як вылучалася 187 прадстаўнікоў. Дарэчы, у акруговых выбаркамах Мінска прадстаўнікі палітычных партый і аб'яднанняў склалі высокія 86,3%.

Загаловак у газеце: Не адыходзячы ад плана

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.