Вы тут

Урад у 2018-м годзе чакае росту ВУП на 3,5%


На пасяджэнні Савета Міністраў, на якім падводзіліся вынікі работы эканомікі Беларусі за мінулы перыяд гэтага года, абмяркоўваліся чаканыя вынікі 2017-га і ацэнкі студзеня 2018 года. Ён адзначыў, што пакуль па двух напрамках мы крыху адстаём ад планавых паказчыкаў — гэта прыцягненне інвестыцый і рост даходаў насельніцтва. Яшчэ ёсць час кропкава дапрацаваць там, дзе неабходна.


За дзевяць месяцаў гэтага года прыцягнута $905 млн прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове пры заданні — $1 млрд 30 млн. Наконт росту рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва адзначана, што па выніках года чакаецца выканаць паказчык і забяспечыць рост не менш за 101,3% да 2016 года. Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што шмат пытанняў застаецца ў будаўніцтве, пра якое таксама ішла размова на пасяджэнні.

Уладзімір Зіноўскі, міністр эканомікі Беларусі, нагадаў пра задачы выйсці на паказчык росту ВУП не менш за 2% у гэтым годзе і на 3,5% — у наступным. Ён адзначыў, што задача на 2018-ы складаная, але, каб раслі даходы і пенсіі, неабходна нармальная работа эканомікі. Плённы студзень стане асновай для далейшай працы, каб потым не прыйшлося даганяць. Прамысловасць ужо выйшла з рэцэсіі, да таго ж плануецца, што пачнуць працаваць некаторыя новыя і мадэрнізаваныя прадпрыемствы.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Без разгойдвання пачаць новы год

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.