Вы тут

Сіноптыкі абяцаюць на выхадныя мокры снег з дажджом


Да канца тыдня захаваецца няўстойлівае з ападкамі і павышаным тэмпературным фонам надвор'е, паведамляюць спецыялісты ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Атмасферныя франты прынясуць у пятніцу новую порцыю ападкаў і цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы. Удзень пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 6 градусаў. У суботу надвор'е будзе вызначаць зона паніжанага атмасфернага ціску. Ападкаў будзе няшмат, толькі ў асобных раёнах краіны не абыдзецца без кароткачасовага мокрага снегу з дажджом. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень — ад мінус 1 градуса да 4 цяпла.

У нядзелю тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Украіны. Чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па паўднёвым усходзе — мокрага снегу з дажджом. Увага! У асобных раёнах чакаюцца моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Удзень ападкі будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень па паўднёвым усходзе павысіцца да 3—5 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у першы дзень наступнага тыдня надвор'е ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты, за якімі распаўсюдзіцца больш халодная паветраная маса. Удзень па захадзе адаб'ецца ўплыў чарговага франтальнага падзелу. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень у асноўным па заходняй частцы краіны чакаецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 1—7 марозу, удзень будзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».