Вы тут

Якім парламентарыі бачаць развіццё навукі і тэхналогій?


Ужо на наступным тыдні адбудзецца ІІ З'езд вучоных. Адной з яго ключавых тэм стане праект стратэгіі «Навука і тэхналогіі: 2018—2040», які цяпер праходзіць грамадскае абмеркаванне. Пра тое, якім бачыцца развіццё гэтай сферы парламентарыям, расказалі члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына ДУЛАВА лічыць, што гэта праект унікальны, паколькі ён уяўляе сабой навігатар на шляху да інтэлектуальнай эканомікі. «Беларуская навука да 2040 года павінна выйсці на сусветны ўзровень. Навуковы патэнцыял краіны дазваляе гэта зрабіць», — мяркуе сенатар. Гуманітарнай сферы ў праекце стратэгіі прысвечаны асобны блок, у ім пазначаны асноўныя напрамкі павышэння якасці чалавечага капіталу ў Беларусі.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктар СНЯЖЫЦКІ падкрэсліў, што ў праекце стратэгіі ўлічаны глабальныя трэнды ў гэтай сферы, выразна сфармуляваны ключавыя мэты і задачы. Віктар Сняжыцкі звярнуў увагу, што ў дакуменце значнае месца адведзена развіццю сістэмы адукацыі, падрыхтоўцы кадраў. Гаворка ідзе не толькі пра ўкараненне мадэлі «Універсітэт 3.0», але і аб якасных зменах у працэсе навучання, калі студэнтаў будуць нацэльваць і на генерацыю новых ідэй.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Праз дваццаць гадоў — да сусветнага ўзроўню

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.