Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра вынікі другога этапу Кубка свету па біятлоне, выступленне мінскіх «Цмокаў» у Адзінай лізе ВТБ і «Дынама» ў Кантынентальнай хакейнай лізе.


1. Завяршыўся другі этап Кубка свету па біятлоне.

У Хохфільцэне Дар'я Домрачава двойчы ўздымалася на п'едэстал — у спрынце беларуска была першая, а ў гонцы праследавання трэцяя. Этап завяршыўся эстафетамі, дзе нашы дзяўчаты сталі 7-і, а мужчыны не змаглі фінішаваць, таму што былі дыскваліфікаваныя з-за адставання на круг.

Такім чынам, Надзея Скардзіна займае 7-е месца ў агульным заліку, Дар'я Домрачава паднялася на 12-ю пазіцыю, Ірына Крыўко — 31-я, Надзея Пісарава — 59-я, Дар'я Юркевіч — 69-я. З мужчын толькі Раман Ялётнаў мае заліковыя балы і размяшчаецца на 58-й пазіцыі кубкавага заліку.

Трэці этап Кубка свету з 14 па 17 снежня прыме французскі Ансі. У яго праграме спрынты, гонкі праследавання і мас-старты. Дар'я Домрачава прапусціць згаданы кубкавы этап: на гэты час у спартсменкі запланаваны трэніровачны збор.


2. Мінскія «Цмокі» перамаглі баскетбалістаў талінскага «Калева» з лікам 87:84 у дамашнім паядынку Адзінай лігі ВТБ.

Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Аляксандр Кудраўцаў, які набраў 23 ачкі.

Гэта чацвёртая вікторыя падапечных Аляксандра Круцікава ў дзевяці матчах рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ, цяпер яны займаюць 6-е месца сярод 13 удзельнікаў турніру. Лідзіруе дзеючы пераможца маскоўскі ЦСКА. Свой наступны матч банкаўскага турніру «цмокі» правядуць 7 студзеня 2018 года на паркеце «Мінск-Арэны» супраць «Зеніта».

Перад гэтым «Цмокі» 20 снежня таксама ў сябе дома згуляюць з дацкім клубам «Бакен Беарз» у стартавым паядынку другога групавога этапу розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа.


3. Беларускія параалімпійцы заваявалі 20 медалёў (11 залатых, 7 сярэбраных і 2 бронзавыя) на чэмпіянаце свету па плаванні, які завяршыўся ў Мехіка.

Сем узнагарод на рахунку 11-разовага чэмпіёна Параалімпіяды Ігара Бокага.

У медальным заліку па колькасці залатых узнагарод зборная Беларусі заняла пятае месца. На папярэднім чэмпіянаце свету ў 2015 годзе ў Глазга беларускія параалімпійцы заваявалі дзевяць узнагарод і занялі дзявятае месца ў медальным заліку.


4. Гандбалісты БГК імя Мяшкова перайгралі славацкі «Татран» у паядынку SЕHА-лігі 32:26.

Прайграўшы першы тайм, у другім яны выглядалі значна больш пераканаўча, дабіўшыся выніковай перавагі ў шэсць мячоў.

— Мы нядрэнна згулялі стартавы адрэзак. Потым пайшлі страты, дзесьці быў правал. Лічу, нядрэнна згулялі ў абароне. Ведалі, што ў чацвер «Татран» правёў матч і прыязджае да нас ва ўсечаным складзе. Таму стаўка была на ратацыю і хуткасць. Абыгралі саперніка, які прэтэндуе на «фінал чатырох», — пракаментаваў паядынак галоўны трэнер «мяшкоўцаў» Сяргей Бябешка.


5. Мінскае хакейнае «Дынама» пацярпела паражэнне ад самай слабай каманды Заходняй канферэнцыі рыжскага «Дынама» 1:3.

Пасля аднаго з самых няўдалых выездаў гэтага сезона «зубры» вярнуліся дадому і працягнулі серыю паражэнняў у чэмпіянаце КХЛ ужо да 4 паядынкаў.

У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі пасля гэтага паядынку мінскае «Дынама» з 50 баламі пасля 40 матчаў займае 10-е месца сярод 13 камандаў. Пры гэтым адставанне ад мяжы плэй-оф складае ўжо 10 ачкоў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: З Аўстрыі ў Францыю, але без лідара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Экспедыцыю ў Малінаўку арганізаваў навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва ветэран пошукавага руху Пётр Хаванскі.

Грамадства

Шматдзетная маці з Полацка расследуе складаныя крымінальныя справы

Шматдзетная маці з Полацка расследуе складаныя крымінальныя справы

Наталля Івашчанка, якая служыць у Полацкім міжраённым аддзеле Следчага камітэта, выхоўвае траіх дзяцей.

Грамадства

Журналіст «Звязды» пракантраляваў нашэнне масак ў грамадскіх месцах

Журналіст «Звязды» пракантраляваў нашэнне масак ў грамадскіх месцах

Чаму наш карэспандэнт у Віцебску прычапіўся да пакупніцы ў краме? 

Эканоміка

Нябедна жыць не забароніш. Дадатковая пенсія з гарантыяй ад дзяржавы

Нябедна жыць не забароніш. Дадатковая пенсія з гарантыяй ад дзяржавы

Сёння з'явілася яшчэ адна магчымасць забяспечыць нябедную старасць.