Вы тут

Пачалася XXI Рэспубліканская выстаўка-конкурс «Калядная зорка»


У Нацыянальным Цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі стартавала XXI Рэспубліканская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнай творчасці навучэнцаў "Калядная зорка". Яна прымеркавана да рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі "Нашы дзеці".


У цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел начальнік Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Эдуард Валянцінавіч Тамільчык і кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ларыса Васільеўна Емяльянчык.

Удзельнікамі выставы сталі выхаванцы Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрнат, а таксама навучэнцы аб'яднанняў па інтарэсах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 560 індывідуальных і калектыўных творчых прац на тэмы "Зіма ў Беларусі", "Зімовыя святы і іх героі", "Навагоднія казкі". Яны выкананы ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладнай творчасці: выцінанка, саломапластыка, мастацкі роспіс, кераміка, вышыўка, ткацтва, габелен, аўтарская лялька, мяккая цацка. Прэзентуюць таксама сюжэтныя кампазіцыі і арт-аб'екты на калядную тэматыку і па матывах навагодніх казак, ёлачныя цацкі, навагоднія касцюмы, сувеніры і падарункі да Новага года з розных матэрыялаў.

Дадзеная выстава-конкурс стала вынікам правядзення рэгіянальных этапаў, якія адбыліся ў кожнай абласной установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім палацы дзяцей і моладзі.

Самыя цікавыя, яркія і змястоўныя дзіцячыя працы рэспубліканскай выставы-конкурсу будуць прадстаўлены ў Палацы Рэспублікі ў рамках дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей.

Ганна ЗАНКАВІЧ

Фота аўтара і Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.